Logo Polskiego Radia
Print

Цягам тыдня ў польскія тэатры можна пайсьці за капейкі

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 12.05.2018 11:30
Сёньня ў ста тэатрах у 39 польскіх гарадах можна купіць білеты за сымбалічную суму.
Photo: pixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0

Сёньня ў ста тэатрах у 39 польскіх гарадах можна купіць білеты за сымбалічную суму. З нагоды Дня грамадзкага тэатру распачынаецца акцыя «Білет у тэатар за 300 грошаў». Як штогод цана квітка зьяўляецца сымбалічнай.
Ідэяй акцыі заключаецца ў тым, каб паказаць значэньне грамадзкіх тэатраў у Польшчы. Спэктаклі ў рамках акцыі будуць праходзіць цягам цэлага тыдня, да 19 траўня. Продаж білетаў адбываецца выключна ў касах тэатраў. Адна асоба можа купіць максымальна два квіткі на спэктакль для дарослых і пяць на дзіцячыя спэктаклі.
Сымбалічным завяршэньнем тыднёвага сьвята стануць тэатральныя шпацыры ў рамках аднайменнага праекту.
Акцыя «Білет у тэатар за 300 грошаў» зьяўляецца агульнапольскай. Яе фінансуе Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны.

З нагоды Дня грамадзкага тэатру распачынаецца акцыя «Білет у тэатар за 300 грошаў». Як штогод цана квітка зьяўляецца сымбалічнай.

Ідэяй акцыі заключаецца ў тым, каб паказаць значэньне грамадзкіх тэатраў у Польшчы. Спэктаклі ў рамках акцыі будуць праходзіць цягам цэлага тыдня, да 19 траўня. Продаж білетаў адбываецца выключна ў касах тэатраў. Адна асоба можа купіць максымальна два квіткі на спэктакль для дарослых і пяць на дзіцячыя спэктаклі.

Сымбалічным завяршэньнем тыднёвага сьвята стануць тэатральныя шпацыры ў рамках аднайменнага праекту.

Акцыя «Білет у тэатар за 300 грошаў» зьяўляецца агульнапольскай. Яе фінансуе Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт