Logo Polskiego Radia
Print

35 гадоў таму адбылося адно з найбольш гучных забойстваў у ПНР

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 14.05.2018 14:13
У шпіталі памёр 19-гадовы выпускнік Гжэгаж Пшэмык, затрыманы міліцыянтамі, а потым жорстка зьбіты на пастарунку.
PAP/Paweł Supernak

35 гадоў таму, 14 траўня 1983 году, у шпіталі памёр 19-гадовы выпускнік Гжэгаж Пшэмык, затрыманы функцыянэрамі Грамадзянскай міліцыі, а потым жорстка зьбіты на пастарунку. Гэта было адно з найбольш гучных забойстваў у ПНР.
«Сьмерць маладога хлопца ў 1983 годзе для майго пакаленьня была сымбалем ПНР», – сказаў у панядзелак прэзыдэнт Анджэй Дуда, які ў Варшаве ўсклаў кветкі каля памятнай шыльды ў гонар забітага Гжэгажа Пшэмыка.
Пахаваньне Пшэмыка 19 траўня на Павонзках стала вялікай дэманстрацыяй супраціву ў дачыненьні да камуністычных уладаў. У ім удзел прынялі некалькі тысяч чалавек, у тым ліку агромністая колькасьць моладзі. Дзякуючы намаганьням ксяндза Ежы Папялушкі ў касьцёле сьвятога Станіслава Косткі ўдалося адправіць памінальную імшу.
Пракуратура распачала сьледзтва ў справе сьмерці хлопца, але адначасова ўлады прадпрынялі незаконныя дзеяньні, у выніку якіх міліцыянты пазьбеглі пакараньня.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт