Logo Polskiego Radia
Print

У Варшаве пачаўся кангрэс «Польшча – магутны праект»

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 17.05.2018 16:17
Гэта шэраг дэбатаў з удзелам палітыкаў, вучоных і спэцыялістаў на тэму выклікаў па разьвіцьці, якія чакаюць Польшчу.
Старшыня Сэнату на адкрыцьці кангрэсу "Польшча - магутны праектСтаршыня Сэнату на адкрыцьці кангрэсу "Польшча - магутны праектPAP/Marcin Obara

Сёньня ў Варшаве пачаўся восьмы кангрэс «Польшча – магутны праект».

Удзельнікі Кангрэсу абмяркоўваюць пытаньні па гаспадарцы, культуры, навуцы і грамадзтве. Будуць закранацца, між іншым, такія тэмы, як роля спорту ў прасоўваньні польскага брэнду, значэньне польскай дыяспары ў дзейнасьці на карысь радзімы, а таксама вяршэнства закону і падзел улады ў Польшчы. Адбудзецца таксама панэльная дыскусія, прысьвечаная польскаму дызайну, кажа Павал Сасноўскі – спэцыяліст па гісторыі мастацтва, крытык, сябра праграмнай рады кангрэсу.

П.Сасноўскі: Дызайн сустракаем ў любы момант нашага жыцьця. Цяпер гэта робяць з выкарыстаньнем буйных тэхналёгій. Нам іх трэба ведаць, вывучаць і ажыцьцяўляць, але гэтага ня могуць зрабіць інжынеры, гэтым займаюцца мастакі.

У Кангрэсе прымаюць удзел польскія палітыкі, прафэсары, дасьледчыкі, а таксама замежныя госьці, падкрэсьлівае Марына Мікляшэўска, намесьнік старшыні фонду «Польшча – магутны праект».

М.Мікляшэўска: Гэта выбітныя асобы. Між іншым, будзе ўдзельнічаць ляўрэат Нобэлеўскай прэміі за 2011 год прафэсар Томас Сарджэнт (Thomas Sargent), прыедзе таксама нямецкі філёзаф, публіцыст і эсэіст Пітэр Слётэрдыйк (Peter Sloterdijk).

Кангрэс «Польшча –магутны праект» працягнецца да нядзелі. На мерапрыемстве будуць уручацца ўзнагароды – Мэдаль «Адвага і верагоднасьць» ды Прэмія імя Прэзыдэнта Леха Качыньскага.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт