Logo Polskiego Radia
Print

Нацыянальныя паркі Польшчы думаюць, як абмежаваць колькасьць турыстаў

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 18.05.2018 13:00
Чэхі і славакі ўжо ўвялі абмежаваньні на шляхах ля польскай мяжы.
Bodzio855/pixabay.com/CC0

Жаданьне падарожнічаць у палякаў будзе расьці з году ў год. Пра гэта сьведчыць аналіз турыстычнай галіны. Чэхі і славакі ўжо ўвялі абмежаваньні на шляхах ля польскай мяжы. Таксама кіраўніцтва польскіх нацыянальных паркаў задумваецца, што зрабіць.
Доўгія майскія выходныя паказалі, што палякі ахвотна наведваюць нацыянальныя паркі. Як польскія, так і ў суседніх краінах. Чэхі вырашылі, што наплыў турыстаў стаў за вялікім і ўвялі абмежаваньні. У Польшчы пакуль няма такіх абмежаваньняў. Кіраўніцтва нацыянальных паркаў задумваецца над тым, што рабіць з наведвальнікамі, каб турыстычны бум не паўплываў нэгатыўна на каштоўныя прыродныя тэрыторыі.
Татранскі нацыянальны парк зьбіраецца весьці большую адукацыю сярод турыстаў. Тлумачыць, як адказна карыстацца горамі, што мець з сабою, каб зайсьці ўверх. Увядзеньні лімітаў на колькасьць наведвальнікаў – гэта самы чорны сцэнар, паколькі многія турысты гэтага б не зразумелі.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт