Logo Polskiego Radia
Print

У Гдыні рыхтуюцца да «Рэйса незалежнасьці»

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 19.05.2018 22:00
Гэта адмысловае падарожжа вакол сьвету для папулярызацыі польскай гісторыі, культуры ды эканомікі.
Dar Młodzieży Dar Młodzieży Marcin Sochacki/Wikimedia Commons (CC BY-SA 3.0)

У горадзе прайшлі майстар-клясы, канцэрты ды мультымэдыйны паказ прысьвечаны адраджэньню Польшчы.

«Мы падрыхтавалі праграму для семʼяў зь дзецьмі», – патлумачыла Агнешка Чарнэцка з Марской акадэміі Гдыні, якая зьяўляецца адным з суарганізатараў круізу.

На набярэжнай Касьцюшкі з раніцы пачаліся дэманстрацыі, прэзэнтацыі і майстар-клясы па марской справе. Таксама дзейнічаў свабодны ўваход у плянэтарый і на факультэт навігацыі, дзе можна было пабачыць сымулятары марскіх рэйсаў.

Увечары адбыўся канцэрт з удзелам зорак польскай эстрады: гурта «NaVi», Грэгары ХыЗа, Натальлі Шрёдэр і Юстыны Стэчкоўскай.

Пасьля заканчэньня канцэрта адбыўся паказ відэа пра гісторыю польскай незалежнасьці. Шасьціхвілінны фільм паказалі на будынку плянэтарыя, а пасьля адбыўся фэервэрк.

У «Рэйс незалежнасьці» адпраўляецца карабель «Дар моладзі» са студэнтамі марской акадэміі ды ляўрэатамі моладзевых конкурсаў. Афіцыйны выхад у мора абыдзецца заўтра. Каля 12:00 карабель выйдзе з порта, куды вернецца праз год у сакавіку.

ПР/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт