Logo Polskiego Radia
Print

Кіраўнік МЗС Польшчы сустрэнецца з дзяржсакратаром ЗША

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 21.05.2018 13:12
Асноўнымі тэмамі сёньняшніх перамоў будуць двухбаковыя польска-амэрыканскія і трансатлянтычныя адносіны.
pixabay.com/CC0

Кіраўнік МЗС Польшчы сустрэнецца з дзяржсакратаром ЗША
Міністар замежных спраў Польшчы Яцэк Чапутовіч пачынае свой візыт у Злучаныя Штаты Амэрыкі. Кіраўнік польскай дыпляматыі наведае Вашынгтон і Нью-Ёрк.
Падчас візыту польскі міністар ц другі раз сустрэнецца з дзяржсакратаром Майкам Пампэем, які ўступіў на пасаду ў красавіку гэтага года. Папярэдняя сустрэча палітыкаў адбылася ў мінулым месяцы на саміце NATO ў Бруселі. Асноўнымі тэмамі сёньняшніх перамоў будуць двухбаковыя польска-амэрыканскія і трансатлянтычныя адносіны, ваеннае супрацоўніцтва і пытаньні энэргетычнай бясьпекі, асабліва ў кантэксьце газаправода Nord Stream 2.
У аўторак Яцэк Чапутовіч прыме ўдзел у пасяджэньні Савета Бясьпекі ААН. Кіраўнік польскай дыпляматыі будзе старшынстваваць на адкрытых дэбатах па пытаньні абароны грамадзянскіх асоб ва ўзброеных канфліктах. Дэбаты будуць другімі ў рамках пасяджэньня Савета бясьпекі падчас польскага старшынства.
На мінулым тыдні ў ААН праходзіла дыскусія пра ролю міжнароднага права ў падтрыманьні міру і бясьпекі, якую правёў прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда.

Міністар замежных спраў Польшчы Яцэк Чапутовіч пачынае свой візыт у Злучаныя Штаты Амэрыкі. Кіраўнік польскай дыпляматыі наведае Вашынгтон і Нью-Ёрк.

Падчас візыту польскі міністар ц другі раз сустрэнецца з дзяржсакратаром Майкам Пампэем, які ўступіў на пасаду ў красавіку гэтага года. Папярэдняя сустрэча палітыкаў адбылася ў мінулым месяцы на саміце NATO ў Брусэлі. Асноўнымі тэмамі сёньняшніх перамоў будуць двухбаковыя польска-амэрыканскія і трансатлянтычныя адносіны, ваеннае супрацоўніцтва і пытаньні энэргетычнай бясьпекі, асабліва ў кантэксьце газаправода Nord Stream 2.

У аўторак Яцэк Чапутовіч прыме ўдзел у пасяджэньні Савета Бясьпекі ААН. Кіраўнік польскай дыпляматыі будзе старшынстваваць на адкрытых дэбатах па пытаньні абароны грамадзянскіх асоб ва ўзброеных канфліктах. Дэбаты будуць другімі ў рамках пасяджэньня Савета бясьпекі падчас польскага старшынства.

На мінулым тыдні ў ААН праходзіла дыскусія пра ролю міжнароднага права ў падтрыманьні міру і бясьпекі, якую правёў прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт