Logo Polskiego Radia
Print

Сёлета пошукава-эксгумацыйныя працы будуць праведзеныя ў 40 месцах

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 22.05.2018 12:08
Месцы паховін польскіх ахвяр Другой сусьветнай вайны знаходзяцца таксама за заходняй мяжой.
Logo IPNLogo IPN

Сёлета пошукава-эксгумацыйныя працы будуць праведзеныя ў 40 месцах
«Да канца году Інстытут нацыянальнай памяці правядзе пошукавыя і эксгумацыйныя працы ў прыкладна 40 месцах у Польшчы і за мяжой, дзе могуць знаходзіцца магілы польскіх герояў», – паінфармаваў на хвалі Польскага радыё 24 віцэ-старшыня ІНП Кшыштаф Швагжык.
У дадзены момант дасьледаваньні праводзяцца на Віленшчыне – у Вільні, Эйшышках і некалькіх іншых мясцовасьцях. Там пахаваныя жаўнеры Арміі Краёвай, забітыя пераважна ў 1944-1945 гадах.
Паводле Кшыштафа Швагжыка, месцы паховін польскіх ахвяр Другой сусьветнай вайны, асобы якіх ня высьветленыя, знаходзяцца таксама за заходняй мяжой. «Я веру, што наступіць пераломны момант у заходнім напрамку, каб мы змаглі шукаць палякаў, забітых немцамі, напрыклад, у Равэнсбруку», – гаворыць Швагжык.
Віцэ-старшыня ІНП падкрэсьліў, што такія пошукі можа весьці толькі польская дзяржава і ўстановы, пакліканыя дзяржавай.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт