Польскі працадаўца гатовы плаціць больш украінцу
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
29.05.2018 16:03
Усё часьцей акрамя зарплаты працадаўцы даюць украінцам рознага віду выгады
www.pixabay.com/CCO
Прадпрымальнікі гатовыя павышаць заробкі украінскім работнікам, каб забясьпечыць бесперапынную вытворчасьць на прадпрыемстве.
«25 адсоткаў польскіх працадаўцаў гатовыя плаціць больш украінцу, чым паляку», – паведамляюць экспэрты Personnel Service са спасылкай на дадзеныя «Баромэтру заробкавай іміграцыі за першую палову 2018 года». Летась толькі 16% былі гатовыя лепш плаціць украінцам.
«Запатрабаванасьць на працаўнікоў з-за ўсходняй мяжы пастаянна расьце, таму і працадаўцы вымушаны прапанаваць ім прыцягальныя ўмовы працы, падобныя да тых, на якіх працуюць палякі», – тлумачыць дырэктар Personnel Service Кшыштаф Інглёт (Krzysztof Inglot). Усё часьцей акрамя зарплаты працадаўцы даюць украінцам рознага віду выгады - жыльлё, інтэрнэт, службовы аўтамабіль, што таксама прыводзіць да павелічэньня іх рэальных даходаў», – дадае Інглёт.
А якое стаўленьне польскіх работнікаў да ўкраінцаў?
Паводле апытаньняў, 42 адсоткі польскіх рабочых маюць станоўчыя адносіны да ўкраінцаў, якія працуюць у Польшчы. Нэйтральна ставіцца 44 адсоткі рэспандэнтаў.
У параўнаньні з другім кварталам 2017 году нязначна павялічылася нэгатыўнае ўспрыманьне рабочых з Украіны – цяпер 11 адсоткаў, паўгода таму – 7 адсоткаў.
«Амаль 90 адсоткаў польскіх працаўнікоў лічаць, што грамадзяне Ўкраіны не забіраюць працы ў палякаў. 38 працэнтаў мяркуюць, што прыток грамадзян Украіны на польскі рынку працы тармозіць рост заработнай платы. 58 адсоткаў рэспандэнтаў лічаць, што ўкраінцы не ўплываюць на рост заработнай платы ў польскіх кампаніях», – вынікае з апытаньня Personnel Service.
businnessinsider.com/яс