Logo Polskiego Radia
Print

Цягам траўня ў Польшчы патанулі 62 чалавекі

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 01.06.2018 13:21
«Значная частка трагедый адбываецца пасьля спажываньня алькаголю».
www.pixabay.com

Цягам траўня ў Польшчы патанулі 62 чалавекі
Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы, спасылаючыся на статыстычныя дадзеныя паліцыі, паведамляе, што на працягу апошніх трох гадоў у Польшчы на вадзе загінулі 1524 чалавекі.
«Людзі, якія адпачываюць на вадзе часьцяком пераацэньваюць свае магчымасьці, а таксама ня маюць дастатковых ведаў аб імавернай небясьпецы. Варта адзначыць, што значная частка трагедый адбываецца пасьля спажываньня алькаголю. Заклікаем адпачываць выключна на абсталяваных дзеля гэты мэтаў пляжах», – паведамілі ў польскім Міністэрстве ўнутраных спраў.
Апроч таго, у Міністэрстве запэўнілі, што ў небясьпечных месцах адпачынку зьявяцца патрулі ратавальнікаў.
эж

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт