Logo Polskiego Radia
Print

У Варшаве адбываецца Міжнародны фэстываль сакральнай музыкі

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 06.06.2018 13:32
Вечарам у архікатэдры сьвятога Яна Хрысьціцеля выступіць расейскі габаіст Аляксей Балашоў.
pixabay.com/CC0

У Варшаве адбываецца другі канцэрт у рамках XVIII Міжнароднага фэстывалю сакральнай музыкі. Вечарам у архікатэдры сьвятога Яна Хрысьціцеля выступіць расейскі габаіст Аляксей Балашоў.
Падчас фэстывалю выступяць таксама Сільвана Родзі з Італіі з арганным канцэртам, а таксама хор і аркестар Польскай каралеўскай опэры. Іх канцэрты пройдуць у Сьвятыні божага провіду. У базыліцы сьвятога Крыжа адбудзецца канцэрт польскай музыкі ў рамках сьвяткаваньня 100 гадавіны незалежнасьці Польшчы.
Канцэрты праходзяць у старых варшаўскіх касьцёлах: архікатэдры сьвятога Яна Хрысьціцеля, катэдры Войска польскага, касьцёле сьвятога Марціна і базыліцы сьвятога Крыжа. Уваход на канцэрты бясплатны.
Упершыню Міжнародны фэстываль сакральнай музыкі быў арганізаваны ў 1991 годзе ў гонар чацьвёртай пілігрымкі Папы Рымскага Яна Паўла ІІ у Польшчу. Сёлетні фэстываль будзе працягвацца да нядзелі.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт