Logo Polskiego Radia
Print

У Польшчы вырасьце колькасьць Помнікаў гісторыі

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 06.06.2018 13:35
  • Помнік гісторыі.mp3
Да канца году колькасьць аб’ектаў, якія маюць такі тытул, перавысіць сто.
Кляштар на Яснай Гуры.Кляштар на Яснай Гуры.Wikipedia/Aw58/CC BY-SA 3.0 pl

Да канца году колькасьць аб’ектаў, якія маюць тытул Помніка гісторыі, перавысіць сто. Цяпер у гэтым прэстыжным сьпісе 91 аб’ект.
Помнік гісторыі – гэта адна з пяці форм аховы помнікаў, прапісаная ў законе. Гэты тытул прызнаецца помнікам гісторыі, якія маюць асаблівае значэньне для польскай культуры. Тытул надае прэзыдэнт адмысловым распараджэньнем па просьбе міністра культуры і нацыянальнай спадчыны. У зьмесьце прэзыдэнцкага распараджэньня пералічваюцца асаблівыя рысы дадзенага помніка, якія сьведчаць пра яго важнасьць.
Тытул Помнік гісторыі надаецца з 1994 году. У гэты элітны сьпіс могуць быць уключаны архітэктурныя аб’екты, культурныя краявіды, урбаністычныя аб’екты, помнікі тэхнікі, аб’екты абароннага будаўніцтва, паркі і сады, могілкі, месца памяці найважнейшых падзей ці гістарычных постацяў, а таксама археалягічныя пазыцыі.
У сьпісе Помнікаў гісторыі цяпер знаходзяцца, між іншым, поле бітвы на Вэстэрплятэ ў Гданьску, археалягічны запаведнік у Біскупіне, кляштар манахаў паўлінаў на Яснай Гары ў Чанстахове, шахта солі ў Вялічцы.

Да канца году колькасьць аб’ектаў, якія маюць тытул Помніка гісторыі, перавысіць сто. Цяпер у гэтым прэстыжным сьпісе 91 аб’ект.

Помнік гісторыі – гэта адна з пяці форм аховы помнікаў, прапісаная ў законе. Гэты тытул прызнаецца помнікам гісторыі, які мае асаблівае значэньне для польскай культуры. Тытул надае прэзыдэнт адмысловым распараджэньнем па просьбе міністра культуры і нацыянальнай спадчыны. У зьмесьце прэзыдэнцкага распараджэньня пералічваюцца асаблівыя рысы дадзенага помніка, якія сьведчаць пра яго важнасьць.

Тытул Помнік гісторыі надаецца з 1994 году. У гэты элітны сьпіс могуць быць уключаны архітэктурныя аб’екты, культурныя краявіды, урбаністычныя аб’екты, помнікі тэхнікі, аб’екты абароннага будаўніцтва, паркі і сады, могілкі, месца памяці найважнейшых падзей ці гістарычных постацяў, а таксама археалягічныя пазыцыі.

У сьпісе Помнікаў гісторыі цяпер знаходзяцца, між іншым, поле бітвы на Вэстэрплятэ ў Гданьску, археалягічны запаведнік у Біскупіне, кляштар манахаў паўлінаў на Яснай Гуры ў Чанстахове, шахта солі ў Вялічцы.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт