Logo Polskiego Radia
Print

У гарадку Аполе пачынаецца фэстываль польскай песьні

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 08.06.2018 16:07
Сёлета Нацыянальны фэстываль польскай песьні адбываецца ўжо 55 раз.
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

У гарадку Аполе пачынаецца фэстываль польскай песьні
Сёлета музычнае мерапрыемства адбываецца ўжо 55 раз.
Сёньня на паўднёвым захадзе Польшчы пачынаецца 55-ы Нацыянальны фэстываль польскай песьні ў Аполі. Увечары заплянаваны канцэрт „Хіт на Чэмпіянат сьвету па футболе”.
Прэс-сакратар фэстывалю Агата Канарска (Agata Konarska) паведаміла, што ўпершыню ў Аполі будзе выбраны польскі гімн футбольнага спаборніцтва.
Таксама сёньня ў Аполі ў найбуйнейшай фан-зоне ў Польшчы можна будзе паглядзець матч Польшча - Чылі. Пасьля заканчэньня таварыскага матчу пачнецца другая частка канцэрту „Дэбюты” з удзелам маладых сьпевакоў, якія будуць змагацца за ўзнагароду імя Анны Герман (Anna German).
Фэстываль у Аполі будзе працягвацца да панядзелку, 11 чэрвеня.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт