Logo Polskiego Radia
Print

Польшча - сярод лідараў росту ВУП на душу насельніцтва ў ЭЗ

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 12.06.2018 17:15
Польшча займае чацьвёртае месца ў супольнасьці па росьце ВУП на душу насельніцтва.
pixabay.com/Public Domain CC0

Польшча - сярод лідараў росту ВУП на душу насельніцтва ў ЭЗ
Польшча займае чацьвёртае месца ў супольнасьці па росьце ВУП на душу насельніцтва.
Паводле дадзеных Эўракамісіі за 2014-2016 гады, Польшча займае чацьвёртае месца ў супольнасьці па росьце ВУП на душу насельніцтва.
Паводле згаданых дадзеных, найбольшы эканамічны рост у гэтым пэрыядзе зафіксавала Ірляндыя, дзе на душу насельніцтва ВУП вырас на 31%. На другім месцы апынулася Летува (15%), а на чарговых Мальта (13%) й Польшча (12%).
Апрача таго, у першай дзясятцы знаходзяцца: Румынія (10%), Латвія, Эстонія й Славаччына (па 8 %), а таксама Нямеччына (7%) і Вугоршчына (6%).
У той жа час, 11 краін паведамілі аб зьніжэньні валавога ўнутранага прадукту на душу насельніцтва. Найбольшае падзеньне зафіксавалі Грэцыя (-26%), Кіпр (-24%), Гішпанія (-12%), Італія (-11%) і Фінляндыя (-10%).
Акрамя таго, зьніжэньне ВУП на душу насельніцтва фіксавалася таксама ў Нідэрляндах, Партугаліі, Славеніі, Харватыі, Швэцыі й Францыі.
У рэгіянальным пляне найбольш, то бок на 50% ВУП вырас у ірляндзкім рэгіёне, які ахоплівае Дублін, а таксама ў румынскай вобласьці ўключна з Бухарэстам (на 29%) і ў нямецкім Штутгарце - сталіцы й самым вялікім горадзе зямлі Бадэн-Вюртэмбэрг (на 27%).
Першым польскім рэгіёнам у рэйтынгу Эўракамісіі з ростам ВУП у 19% на душу насельніцтва зьяўляецца Мазавецкае ваяводзтва. Разам з Кёльнам і Гамбургам Мазовія заняла пятае месца сярод усіх рэгіёнаў ЭЗ.
У першай дзясятцы апынуліся яшчэ два польскія ваяводзтвы: Ніжняя Сылезія й Вялікапольшча, у якіх ВУП вырас на 15%.
У агульнай складанасьці падзеньне ВУП было зафіксаванае ў 99 з 235 аналізаваных эўрапейскіх рэгіёнаў.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт