Logo Polskiego Radia
Print

30 чэрвеня ў Варшаве распачынаецца фэстываль «Музычныя сады»

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 14.06.2018 15:41
Гэта 7 канцэртаў, 17 праекцый, вялікі намёт, каб зьмясьціць усіх жадаючых.
pixabay.com/CC0

30 чэрвеня ў Варшаве распачынаецца фэстываль «Музычныя сады». Гэта 7 канцэртаў, 17 праекцый, вялікі намёт, каб зьмясьціць усіх жадаючых. У рамках фэстывалю таксама пройдзе Нацыянальны сход, удзел у якім прымуць госьці з эўрапейскіх краін. 18 па ліку фэстываль «Музычныя сады» будзе працягвацца да канца ліпеня.
Апошнія гады натхненьнем для чарговых фэстываляў зьяўляліся культура і мастацтва краін, які ўзначальваюць працу ў Радзе ЭЗ. У 2018 годзе фармат мерапрыемства аднак памяняўся і запрошаныя тры краіны, якія па чарзе ўзначаляць працы ў Радзе Эўразьвязу – Эстонію, Баўгарыі і Аўстралію.
У праграме фэстывалю заплянаваныя сем канцэртаў, у тым ліку тры сымфанічныя, 17 паказаў – музычных і дакумэнтальных фільмаў, трансьляцыі з Metropolitan Opera, Вялікага тэатру, Вены, Зальцбургу, Брэгенцу.
На інаўгурацыйным канцэрце можна будзе паслухаць баўгарскага віртуоза Тэадозія Спасава. У праграме – часткова этнічныя творы з Балкан, а таксама апрацоўка сучасных кампазыцый.
Арганізатарам фэстывалю зьяўляецца фонд «Музычныя сады», які ўзьнік у 2002 годзе. Штогод у фэстывальных мерапрыемствах удзельнічае амаль 50 тысяч гледачоў.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт