Logo Polskiego Radia
Print

У Шчэціне адкрылі помнік Леху Качыньскаму

PR dla Zagranicy
Viktar Korbut 16.06.2018 13:49
Ва ўрачыстасьці прымаў удзел прэм’ер-міністар Польшчы Матэвуш Маравецкі.
Шчэцін, 16 чэрвеня 2018 г. Адкрыцьцё помніка Леху КачынськамуШчэцін, 16 чэрвеня 2018 г. Адкрыцьцё помніка Леху КачынськамуФота: PAP/Marcin Bielecki

У Шчэціне сёньня адкрылі помнік былому прэзыдэнту Польшчы Леху Качыньскаму.

Манумэнт знаходзіцца ля будынка прафсаюза “Салідарнасьць”, што на алеі Войска Польскага.

Марак Дукляноўскі, радны горада Шчэціна: Два гады таму мы прымалі рашэньне аб будаўніцтве помніка на тэрыторыі Шчэціна. Потым гэта рашэньне адхіліў ваявода. Але з боку грамадзтва было вялікае жаданьне, каб тут зьявіўся гэты помнік. Урэшце ўдалося гэта зрабіць.

У цырымоніі адкрыцьця помніка Леху Качыньскаму ў Шчэціне прымаў удзел прэм’ер-міністар Польшчы Матэвуш Маравецкі. Урачыстасьці завяршыліся ў архікатэдральным касьцёле Сьв. Якуба.

вк

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт