Logo Polskiego Radia
Print

Мяч з 30-х гадоў выстаўлены ў музэі ў Гданьску

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 20.06.2018 10:55
Два прадметы, зьвязаныя з футболам, паказаныя ў Музэі Другой сусьветнай вайны.
Das Museum des Zweiten Weltkriegs in GdańskDas Museum des Zweiten Weltkriegs in GdańskBy Jroepstorff - Praca własna, CC BY-SA 4.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=59591595

Два прадметы, зьвязаныя з футболам, паказаныя ў Музэі Другой сусьветнай вайны ў Гданьску. Гэта скураны мяч, тыповы для 30-40-х гадоў ХХ стагодзьдзя, і плякат-заяўка пра матч, які адбыўся ў 1943 годзе ў Багдадзе паміж польскімі і брытанскімі жаўнерамі.
Мяч і плякат знаходзяцца на спэцыяльным стэндзе пры ўваходзе ў музэй, экспанаты на якім мяняюцца кожны месяц. У чэрвені, з увагі на Чэмпіянат па футболе, працаўнікі музэя вырашылі паказаць гістарычныя прадметы, зьвязаныя з футболам.
Матч, які прайшоў у Багдадзе ў 1943 годзе, быў прызнаны першай з 1939 году ігрой польскай нацыянальнай зборнай. У сувязі з павагай сустрэчы перад матчам прайшла адмысловая трэніроўка з удзелам больш за 40 футбалістаў, выбраных з усіх польскіх аддзелаў у Іраку.
Матч адбыўся пры 8-тысячнай публіцы. На трыбунах прысутнічалі, між іншым, генэрал Уладзіслаў Андэрс і Генры Мэйтлэнд Уілсан. Палякі перамаглі з лікам 4:0.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт