Logo Polskiego Radia
Print

Трэба неадкладна зьмяніць законы, каб прадухіліць пажары звалак

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 24.06.2018 10:05
На мінаючым тыдні быў прыняты законапраект па пытаньні ўвядзеньня зьменаў у закон аб адкідах.
Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

На сераду 27 чэрвеня заплянаванае надзвычайнае пасяджэньне дэпутатаў ніжэйшай палаты парлямэнту (Сэйму), прысьвечанае выпадкам падазроных пажараў звалак. Парлямэнтары намераныя заняцца папраўкамі ў законы, якія дазволяць прадухіляць узгараньні.

Кіраўнік канцылярыі прэм’ер-міністра Польшчы Міхал Дыворчык заявіў, што неабходна як мага хутчэй прыняць прынамсі адзін закон па дадзеным пытаньні і дадаў, што была накіраваная заява да маршала Сэйму Марэка Кухціньскага з просьбай правесьці такое пасяджэньне. «Звалкі гараць, гэта праблема. Прэм’ер, міністар навакольнага асяродзьдзя казалі, што будзе зьменена права, каб прадухіляць пажары», – заявіў Дворчык.

Пастаянны камітэт Рады міністраў паведаміў, што на мінаючым тыдні быў прыняты законапраект па пытаньні ўвядзеньня зьменаў у закон аб адкідах і праект паправак у закон аб Інспэкцыі аховы навакольнага асяродзьдзя. Меркаваньнем прадстаўнікоў Міністэрства навакольнага асяродзьдзя, законапраекты дазволяць ліквідаваць парушэньні ў галіне гаспадаркі бытавымі і прамысловымі адходамі.

І Пр. ПР/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт