Logo Polskiego Radia
Print

Вулічныя тэатры паказваюць свае спэктаклі ў Варшаве

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 24.06.2018 13:33
Арганізатары падрыхтавалі як клясычныя прадстаўленьні, так і наватарскія.
Ілюстрацыйны здымакІлюстрацыйны здымакwww.pixabay.com/Creative Commons

У Варшаве пачаўся міжнародны фэстываль вулічных тэатраў. Гэта нагода сустрэцца з акторамі найлепшых вулічных тэатраў з Польшчы ды іншых краін Эўропы. Сярод запрошаных труп: тэатар Воскрэсіння з Украіны, Тэатар пантамімы Міма, тэатар КТО, Тэатар Восьмага дня, Клініка Лялек, тэатры з Вялікабрытаніі і Галяндыі.

Прадстаўленьні ставяцца ў розных частках польскай сталіцы: на рынку Новага горада, у парку Агрыколя, у парку Шчэнсьлівіцкім, на плошчы Парадаў (Plac Defilad).

Арганізатары падрыхтавалі 14 спэктакляў, як клясычных прадстаўленьняў, так і наватарскіх.

Фэстываль закончыцца 1 ліпеня, спэктаклі адбываюцца ў выходныя дні.

ІАР ПР/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт