Logo Polskiego Radia
Print

У Гдыні размаўляюць пра накірункі разьвіцьця польскай эканомікі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 26.06.2018 15:01
На ўзьбярэжжы Балтыкі працягваецца першы Форуму „Канцэпцыя разьвіцьця”.
На ўзьбярэжжы Балтыкі працягваецца першы Форуму „Канцэпцыя разьвіцьця”.	PAP/Adam WarżawaНа ўзьбярэжжы Балтыкі працягваецца першы Форуму „Канцэпцыя разьвіцьця”. PAP/Adam Warżawa PAP/Adam Warżawa

У Гдыні размаўляюць пра накірункі разьвіцьця польскай эканомікі
На ўзьбярэжжы Балтыкі працягваецца першы Форуму „Канцэпцыя разьвіцьця”.
У Гдыні на ўзьбярэжжы Балтыкі працягваецца Форуму „Канцэпцыя разьвіцьця” (Forum Wizja Rozwoju). Гэта найбуйнейшая эканамічная падзея ў паўночнай Польшчы. Экспэрты, прадстаўнікі мясцовых органаў улады й палітыкі размаўляюць аб праблемах і накірунках разьвіцьця польскай эканомікі.
Учора ўдзельнікі гаварылі пра электронную эканоміку, сучасныя тэхналёгіі й падтрымку малых і інавацыйных кампаній. Сёньня гэтыя тэмы будуць працягнутыя. Дадаткова гаворка пойдзе таксама пра палітыку ў дачыненьні да старэйшых людзей, кажа арганізатар мерапрыемства Анджэй Міхаляк (Andrzej Michalak).
Анджэй Міхаляк: Гаворка ідзе пра 9 дыскусій, падчас якіх экспэрты будуць размаўляць пра ўплыў старэйшых людзей на польскую эканоміку. Прадоўжаная будзе таксама частка дыскусіяў з учарашняга дня, між іншым, пра стартапы й экамабільнасьць.
У першым Форуме „Канцэпцыя разьвіцьця” ўдзельнічае амаль 500 чалавек, якія сустракаюцца падчас 17 тэматычных блёкаў і 96 панэльных дыскусіяў. Мерапрыемства завершыцца сёньня.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт