Logo Polskiego Radia
Print

У Польшчы пачала дзейнічаць праграма "Добры старт"

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 01.07.2018 09:58
Кожны вучань да 20 году жыцьця атрымае па 300 злотых перад новым навучальным годам.
pixabay.com

Зь першага ліпеня ў Польшчы можна падаваць заявы ў рамках праграмы «Добры старт». Праграма прадбачвае, што кожны вучань да 20 году жыцьця атрымае па 300 злотых на школьныя прыналежнасьці перад новым навучальным годам.

У сваю чаргу школьнікі і студэнты з абмежаванымі магчымасьцямі атрымаюць фінансавую падтрымку дзяржавы да 24 году жыцьця. 300 злотых будзе выплачвацца ўсім вучням, незалежна ад даходу сям’і. Зь 1 ліпеня заявы можна падаваць праз сайт Міністэрства сям’і запаўняць на сайтах банкаў, а зь 1 жніўня – традыцыйным шляхам, на паперы.

ПР/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт