Logo Polskiego Radia
Print

Кандыдат на мэра прапануе 1 тыс. тым, хто возьме сабаку ці ката з прытулку

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 01.07.2018 15:49
"Паводле розных падлікаў, кошт утрыманьня жывёлы ў прытулку складае каля трох тысяч злотых".
П. Які прадстаўляе сваю праграмуП. Які прадстаўляе сваю праграмуPAP/Radek Pietruszka

З нагоды Міжнароднага дня сабакі пра сытуацыю хатняй жывёлы размаўляў з жыхарамі кандыдат на мэра Варшавы Патрык Які (Patryk Jaki). Кандыдат Аб’яднаных правых сілаў прапануе некалькі новаўвядзеньняў. Перш за ўсё – павелічэньне колькасьці экапатрулёў, якія будуць правяраць, ці ніхто ня крыўдзіць жывёлы.

Кандыдат у мэры сталіцы прапануе таксама ўвесьці фінансавую ўзнагароду для тых асоб, хто прыме пад свой дах з прытулку сабаку або ката. «Паводле розных падлікаў, кошт утрыманьня жывёлы ў прытулку складае каля трох тысяч злотых. Таму мы хацелі б увесьці тысячу злотых прэміі для тых, хто возьме ката або сабаку з прытулку. Гэта карысна і для горада, і для хатняй жывёлы, якая будзе мець свой дом», – заявіў Які.

Кандыдат прапануе таксама павысіць датацыі для найбольшага варшаўскага прытулку («на Палюху»), павысіць сродкі на стэрылізацыю жывёлы і павялічыць колькасьць месцаў, прыязных для жывёлы.

ПР/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт