Logo Polskiego Radia
Print

Польшча дапаможа ахвярам паводкі ў Альбаніі

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 03.07.2018 15:27
Канцылярыя прэм’ера закупіць бытавую тэхніку для ахвяр паводкі.
фота: Карытас

Канцылярыя прэм’ера Польшчы і дабрачынная каталіцкая арганізацыя «Карытас Польшча» дапамогуць ахвярам паводкі ў Альбаніі. У сакавіку праліўныя дажджы разам з талым сьнегам выклікалі паводкі і апоўзьні зямлі. Жыхары да гэтага часу адчуваюць наступствы гэтай трагедыі.
Канцылярыя прэм’ер-міністра запрасіла «Карытас» да супрацы. Польская дабрачынная арганізацыя распачала супрацу з аднайменнай структурай у Албаніі. Дапамога трапіць да тых, хто пацярпеў найбольшыя страты. Канцылярыя прэм’ера закупіць бытавую тэхніку для ахвяр паводкі.
У сувязі з тым, што патрэбы значна большыя, «Карытас» паралельна распачала другі праект. Гаворка ідзе пра экстранную дапамогу, якая будзе аказаная некалькім тысячам чалавек. Арганізацыя забясьпечыць іх прадуктамі харчаваньня, матэрыяламі для рамонту дамоў і сродкамі гігіены. На гэтую мэту «Карытас» прызначыла 78 тысяч эўра.
Дабрачынная арганізацыя чатыры гады падтрымлівае жыхароў Балкан. Гэтай дапамогай карыстаюцца ахвяры катаклізмаў. За гэты час на дапамогу Балканам было прызначана 500 тысяч эўра.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт