Logo Polskiego Radia
Print

У сілу ўступіў Закон аб падтрымцы новых інвэстыцый у Польшчы

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 03.07.2018 14:51
Цяпер прадпрымальнікі змогуць хутчэй распачаць інвэстыцыю й скарыстацца падатковымі ільготамі.
Foto: jarmoluk/pixabay.com/CC0 Public Domain

У сілу ўступіў Закон аб падтрымцы новых інвэстыцый у Польшчы
Цяпер прадпрымальнікі змогуць хутчэй распачаць інвэстыцыю й скарыстацца падатковымі ільготамі.
На мінулым тыдні ў сілу ўступіў Закон аб падтрымцы новых інвэстыцый, які пашырыў статус спэцыяльнай эканамічнай зоны на амаль усю тэрыторыю краіны. Нагадаем, на дзейнасьць у такой зоне інвэстар можна атрымаць прывабныя падатковыя ільготы.
Міністар прадпрымальніцтва й тэхналёгій Ядвіга Эмілевіч (Jadwiga Emilewicz) падкрэсьлівае, што дзякуючы новаму закону прадпрымальнік зможа хутчэй пачаць інвэстыцыю.
Ядвіга Эмілевіч: Перш за ўсё, гэта час. Да гэтай пары прадпрымальнік, зацікаўлены ў нейкай інвэстыцыі, быў прымушаны чакаць пашырэньня спэцыяльнай эканамічнай зоны на месца разьмяшчэньня яго інвэстыцыі. Толькі пасьля гэтага ён мог падаваць заяву на атрыманьне ільготаў. Цяпер месца інвэстыцыі будзе ўключана ў спэцыяльную зону на 6 месяцаў раней, чым гэта адбывалася паводле старых правілаў.
Ядвіга Эмілевіч дадае, што зьмяніліся таксама крытэрыі выдзяленьня дзяржаўнай падтрымкі для інвэстыцый. Да гэтай пары ключавой была колькасьць новых працоўных месцаў.
Ядвіга Эмілевіч: Калі ў сілу ўваходзіў закон аб спэцыяльных эканамічных зонах, найважнейшым было беспрацоўе і магчымасьць стварэньня новых месцаў працы. Цяпер у Польшчы, па-першае, беспрацоўе рэкордна нізкае, а па-другое, сучаснай прамысловасьці патрабуецца значна меншая колькасьць працаўнікоў. Мы зацікаўленыя таксама ў сучаснай прамысловасьці, у выпадку якой вартасьць інвэстыцыі й дасьледчыцкая база больш важныя, чым колькасьць месцаў працы.
Стварэньне адзінай інвэстыцыйнай зоны дае інвэстарам, у прыватнасьці, большую свабоду ў выбары месца для інвэстыцыі, а таксама вызваленьне ад выплаты падатку тэрмінам на 10, 12 або 15 гадоў.
Існуючыя цяпер спэцыяльныя эканамічныя зоны будуць дзейнічаць у Польшчы да 2026 году.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт