Logo Polskiego Radia
Print

Анджэй Дуда павіншаваў амэрыканцаў з Днём Незалежнасьці

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 04.07.2018 17:17
Ён нагадаў, што ў 2019 годзе Польшча й ЗША будуць адзначаць 100-годзьдзе ўстанаўленьня дыпляматычных адносін.
Анджэй Дуда павіншаваў амэрыканцаў з Днём Незалежнасьці. PAP/Paweł SupernakАнджэй Дуда павіншаваў амэрыканцаў з Днём Незалежнасьці. PAP/Paweł SupernakPAP/Paweł Supernak

Анджэй Дуда павіншаваў амэрыканцаў з Днём Незалежнасьці
Ён нагадаў, што ў 2019 годзе Польшча й ЗША будуць адзначаць 100-годзьдзе ўстанаўленьня дыпляматычных адносін.
Прэзыдэнт Анджэй Дуда павіншаваў амэрыканскі народ з нагоды Дня Незалежнасьці Злучаных Штатаў Амэрыкі. Ад свайго імя й імя польскага народу кіраўнік Польшчы пажадаў „посьпехаў і ўсяго найлепшага ўсяму амэрыканскаму народу”.
Анджэй Дуда нагадаў, што Польшчу й Злучаныя Штаты Амэрыкі спалучаюць шматгадовая дружба й братэрства. „У 100-годзьдзе незалежнасьці Польшчы мы памятаем пра тое, што пасьля Першай сусьветнай вайны ЗША ня толькі прызналі адроджаную польскую дзяржаву як адну з умоў міру ў Эўропе, але й пасьля зьяўленьня Другой Рэчы Паспалітай аказалі ёй неабходную матэрыяльную падтрымку” - напісаў прэзыдэнт Дуда.
Ён нагадаў, што ў 2019 годзе Польшча й ЗША будуць адзначаць 100-годзьдзе ўстанаўленьня дыпляматычных адносін. Польскі прэзыдэнт падкрэсьліў, што сіла й маштаб гэтых кантактаў пастаянна ўзбагачаюць абодва народы ў рамках цеснага супрацоўніцтва ў палітычнай, эканамічнай, навуковай і культурнай сфэрах.
Свае віншаваньні Анджэй Дуда накіраваў непасрэдна на адрас Дональда Трампа.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт