Logo Polskiego Radia
Print

ЭЗ выдаткоўвае чарговыя мільёны на аўтадарожную інфраструктуру ў Польшчы

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 06.07.2018 17:54
Траса S17 зьяўляецца часткай трансэўрапейскай транспартнай сеткі й злучае Польшчу з Украінай.
pixabay.com/Public Domain CC0

Амаль 146 млн эўра зь бюджэту ЭЗ будзе выдаткавана на аўтатрасу паміж Варшавай і Люблінам, паведаміла Эўрапейская камісія. Гаворка ідзе пра новы адрэзак аўтастрады S17 Гурашка-Гарволін, які будзе аддадзены ў эксплюатацыю восеньню наступнага году.
«Гэтая інвэстыцыя паўплывае на павышэньне бясьпекі на дарогах, павышэньне камфорту паездак і эканоміі часу на гэтыя паездкі ў рэгіёне», – паведаміла Эўракамісія.
Брусэль інфармуе таксама, што праект павысіць эфэктыўнасьць гарманізацыі тэрытарыяльнага разьвіцьця ў гэтай частцы Польшчы й палепшыць злучэньне з суседнімі краінамі.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт