Logo Polskiego Radia
Print

Агенцтва S&P паляпшае прагнозы для Польшчы

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 07.07.2018 14:25
Рэйтынгавае агенцтва павысіла ацэнку росту ВУП Польшчы ў гэтым годзе з 4,5% на 4,7%.
Foto: pixabay.com/CC0

Гэта вынікае з параўнаньня апошняга дакладу агенцтва з раней апублікаванымі прагнозы на красавік.

Прагноз хуткага росту – гэта ня ўсё. У найноўшым дакладзе S & P моцна зьнізіла ацэнку сярэдняй інфляцыі ў Польшчы ў 2018 годзе да 1,7% з 2,5%. Агенцтва таксама падтрымлівае пазытыўныя прагнозы асноўных фінансавых паказчыкаў.

З трох асноўных рэйтынгавых агенцтваў польскую крэдытаздольнасьць найлепш ацэньвае Moody 's – на ўзроўні «А2». Рэйтынг Fitch для Польшчы – гэта «A-» (на адзін узровень ніжэй, чым Moody ʼs). Абедзьве ацэнкі маюць стабільныя пэрспэктывы.

Агенцтва S & P ацэньвае Польшчу на «+ВВВ», што на два ўзроўні ніжэй за Moody ʼs, з пазытыўным прагнозам.

Пр/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт