Logo Polskiego Radia
Print

Пачалося будаўніцтва Музэя гісторыі Польшчы

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 07.07.2018 17:10
Адкрыцьцё ўстановы заплянавана на пачатак 2021-га года.
Foto: PAP/Paweł Supernak

У Варшаве пачалося будаўніцтва Музэя гісторыі Польшчы.

Сядзібай установы будзе Варшаўская цытадэль. У цырымоніі адкрыцьця будовы ўзялі ўдзел намесьнік міністра культуры і нацыянальнай спадчыны Польшчы Пётр Глінскі, віцэ-міністар культуры Яраслаў Сэлін, дырэктар Музэя гісторыі Польшчы Роберт Костра ды генэральны дырэктар фірмы Budimex Дарыюш Блёхэр.

Міністар Пётр Глінскі адзначыў, што дадзены праект гэта вялікі абавязак ураду перад грамадзянамі. Міністар падкрэсьліў, што палякі доўгія гады чакалі на адкрыцьцё дадзенага музэя.

Музэй гісторыі Польшчы зьяўляецца маштабным праектам. Гэта 44000 квадратных мэтраў памяшканьняў, а выставачная плошча складае каля 8000 кв. мэтраў.

Польскі ўрад абяцае рэалізаваць дадзеную інвэстыцыі хутка і эфэктыўна. Адкрыцьцё аб'екта заплянавана на пачатак 2021 года.

Музэй быў створаны 2 траўня 2006 года. Кошт інвэстыцыі ацэньваецца ў 750 мільёнаў злотых.

ПР/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт