Logo Polskiego Radia
Print

Былы амбасадар Ізраіля ў Польшчы тлумачыць сваю крытыку польскага ўраду

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 10.07.2018 12:29
"Здараліся выпадкі, калі сам польскі ўрад у выгнаньні прымаў удзел у забойствах габрэяў”, - нібыта сьцьвердзіў Вайс.
Ілюстрацыйнае фотаІлюстрацыйнае фотаpixabay.com/Public Domain CC0

Інтэрнэт-выданьне “Jerusalem Post” паведаміла, што ў інтэрвію Радыё Арміі Ізраіля былы амбасадар Ізраіля ў Польшчы Шэвах Вайс раскрытыкаваў сумесную дэклярацыю прэм’ераў Польшчы і Ізраіля. Паводле Вайса, гэтая дэклярацыя “ўтрымлівае некалькі праўдзівых сказаў, а рэшта зьяўляецца недакладная ці фальшывая”. “Напрыклад, у адрозьненьні ад таго, што там напісана, здараліся выпадкі, калі сам польскі ўрад у выгнаньні прымаў удзел у забойствах габрэяў”, - нібыта сьцьвердзіў Вайс.
Былы амбасадар патлумачыў сваю пазыцыю на хвалі польскай прыватнай радыёстанцыі RMF FM. „Польскі ўрад у выгнаньні і польскі ўрад яшчэ ў Польшчы на пачатку вайны не супрацоўнічаў з гітлераўцамі, у сваю чаргу амаль цэлая Эўропа ў той час супрацоўнічала”, - сказаў Шэвах Вайс.
Ён таксама патлумачыў, што падчас інтэрвію гаварыў, між іншым, пра Армію Краёву. Ён узгадаў, што ў арганізацыі былі тыя, хто ратаваў габрэяў, і тыя, хто здраджваў іх немцам. “Што з гэтага зрабіў “Jerusalem Post” я ня ведаю”, - казаў Вайс.
Нагадаем, Матэвуш Маравецкі і Бэньямін Нэтаньяху 27 чэрвеня падпісалі дэклярацыю, у якой асудзілі тэрмін “польскія лягеры сьмерці”.

Інтэрнэт-выданьне “Jerusalem Post” паведаміла, што ў інтэрвію Радыё Арміі Ізраіля былы амбасадар Ізраіля ў Польшчы Шэвах Вайс раскрытыкаваў сумесную дэклярацыю прэм’ераў Польшчы і Ізраіля. Паводле Вайса, гэтая дэклярацыя “ўтрымлівае некалькі праўдзівых сказаў, а рэшта зьяўляецца недакладная ці фальшывая”.

“Напрыклад, у адрозьненьні ад таго, што там напісана, здараліся выпадкі, калі сам польскі ўрад у выгнаньні прымаў удзел у забойствах габрэяў”, - нібыта сьцьвердзіў Вайс.

Былы амбасадар патлумачыў сваю пазыцыю на хвалі польскай прыватнай радыёстанцыі RMF FM. „Польскі ўрад у выгнаньні і польскі ўрад яшчэ ў Польшчы на пачатку вайны не супрацоўнічаў з гітлераўцамі, у сваю чаргу амаль цэлая Эўропа ў той час супрацоўнічала”, - сказаў Шэвах Вайс. Ён таксама патлумачыў, што падчас інтэрвію гаварыў, між іншым, пра Армію Краёву. Ён узгадаў, што ў арганізацыі былі тыя, хто ратаваў габрэяў, і тыя, хто здраджваў іх немцам. “Што з гэтага зрабіў “Jerusalem Post” я ня ведаю”, - казаў Вайс.

Нагадаем, Матэвуш Маравецкі і Бэньямін Нэтаньяху 27 чэрвеня падпісалі дэклярацыю, у якой асудзілі тэрмін “польскія лягеры сьмерці”.

wprost.pl/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт