Logo Polskiego Radia
Print

Кампраміс з мэдсёстрамі ў Любліне магчымы

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 11.07.2018 11:37
Трэці дзень працягваецца страйк мэдсясьцёр у клінічнай бальніцы № 4 у Любліне.
Кампраміс з мэдсёстрамі ў Любліне магчымы. PAP/Wojciech PacewiczКампраміс з мэдсёстрамі ў Любліне магчымы. PAP/Wojciech PacewiczPAP/Wojciech Pacewicz

Кампраміс са страйкуючымі ў Любліне мэдсёстрамі магчымы
Кампраміс стаў магчымы пасьля ўчарашніх размоваў з удзелам віцэ-міністра аховы здароўя.
Трэці дзень працягваецца страйк мэдсясьцёр у клінічнай бальніцы № 4 у Любліне. Учора страйкавала каля 300, у панядзелак – каля 500 з 1200 жанчын, працаўладкаваных у люблінскай бальніцы.
Прэс-сакратар Прафсаюза мэдсясьцёр і акушэрак Дарота Ронэк (Dorota Ronek) кажа, што пасьля ўчарашніх размоваў зь Люблінскім ваяводам і віцэ-міністрам аховы здароўя Юзэфай Шчурэк-Жэлязка (Józefa Szczurek-Żelazko) узьнік шанец на кампраміс.
Мэдсёстры пагадзіліся на некаторыя саступкі. Нагадаем, першапачаткова яны патрабавалі росту зарплаты на 1,5 тысячы злотых (больш за 346 эўра).
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт