Logo Polskiego Radia
Print

У варшаўскім кінатэатры “Культура” адбыўся паказ фільма пра Алега Сянцова

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 12.07.2018 08:02
  • Расейская Фэдэрацыя супраць Алега Сянцова.mp3
Рэжысёрам фільму “Працэс. Расейская Фэдэрацыя супраць Алега Сянцова” зьяўляецца Аскольд Кураў.
Афіша фільму са старонкі favoriteodessa.co.

У варшаўскім кінатэатры “Культура” адбыўся паказ фільма пра Алега Сянцова “Працэс. Расейская Фэдэрацыя супраць Алега Сянцова”. Дырэктар Польскай кінаакадэміі Дарыюш Яблоньскі тлумачыць, што дакумэнт расказвае пра ўкраінскага рэжысэра, які адбывае пакараньне ў расейскай турме за нібыта тэрарыстычную дзейнасьць.
Дарыюш Яблоньскі казаў, што Польская кінаакадэмія прадпрыняла шэраг дзеяньняў, якія павінны былі зьвярнуць увагу грамадзтва на справу Алега Сянцова. Сярод іншага быў падрыхтаваны пратэстацыйны ліст, падпісаны эўрапейскімі рэжысёрамі. Гэты ліст у электронным выглядзе масава дасылаўся ў расейскую пракуратуру і Ўладзіміру Пуціну.
Алега Сянцова затрымалі 11 траўня 2014 году. Праз год рэжысёра прыгаварылі да 20 гадоў пазбаўленьня волі.
Рэжысёрам фільму “Працэс. Расейская Фэдэрацыя vs Алег Сянцоў” зьяўляецца Аскольд Кураў. Фільм можна глядзець у кінатэатры “Культура” з 13 да 20 ліпеня.

У варшаўскім кінатэатры “Культура” адбыўся паказ фільма пра Алега Сянцова “Працэс. Расейская Фэдэрацыя супраць Алега Сянцова”. Дырэктар Польскай кінаакадэміі Дарыюш Яблоньскі тлумачыць, што дакумэнт расказвае пра ўкраінскага рэжысэра, які адбывае пакараньне ў расейскай турме за нібыта тэрарыстычную дзейнасьць.

Дарыюш Яблоньскі казаў, што Польская кінаакадэмія прадпрыняла шэраг дзеяньняў, якія павінны былі зьвярнуць увагу грамадзтва на справу Алега Сянцова. Сярод іншага быў падрыхтаваны пратэстацыйны ліст, падпісаны эўрапейскімі рэжысёрамі. Гэты ліст у электронным выглядзе масава дасылаўся ў расейскую пракуратуру і Ўладзіміру Пуціну.

Алега Сянцова затрымалі 11 траўня 2014 году. Праз год рэжысёра прыгаварылі да 20 гадоў пазбаўленьня волі.

Рэжысёрам фільму “Працэс. Расейская Фэдэрацыя супраць Алега Сянцова” зьяўляецца Аскольд Кураў. Фільм можна глядзець у кінатэатры “Культура” з 13 да 20 ліпеня.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт