Logo Polskiego Radia
Print

Расейцы выкарысталі карціну польскага мастака на этыкетцы піва „Навічок”

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 12.07.2018 15:33
Польскі бок шакаваны ня толькі назвай напою, але таксама незаконным выкарыстаньнем карціны Зьбігнева Бэксіньскага.
pixabay.com/Public Domain CC0

Расейцы выкарысталі карціну польскага мастака на этыкетцы піва „Навічок”
Польскі бок шакаваны ня толькі назвай напою, але таксама незаконным выкарыстаньнем карціны Зьбігнева Бэксіньскага.
„Мы абураныя фактам выкарыстаньня карціны Зьдзіслава Бэксіньскага (Zdzisław Beksiński) безь ніякага дазволу і ў такой сытуацыі”, - кажа прадстаўніца Гістарычнага музэя ў горадзе Санак Яанна Пшыбыла (Joanna Przybyła). Гэтак яна камэнтуе выкарыстаньне карціны вядомага польскага мастака на этыкетцы расейскага піва „Навічок”, якое выпускае піўзавод у горадзе Балашыха ў Маскоўскай вобласьці, паведамляе Gazeta Wyborcza.
Нагадваем, „Навічок” - гэта назва сьмяротнай атруты, якую ў 70-я гады стварылі расейскія навукоўцы. Менавіта гэтым рэчывам у Солсбэры ў паўднёвай Вялікабрытаніі быў атручаны былы супрацоўнік ГРУ Сяргей Скрыпаль і яго дачка. У сваю чаргу на мінулым тыдні ў тым жа гарадку пасьля выпадковага кантакту з атрутай памерла 44-гадовая брытанка.
Акрамя шакавальнай назвы вытворцы на этыкетцы піва незаконна выкарысталі карціну Зьдзіслава Бэксіньскага. Карціна ня мае назвы як і большасьць прац выдатнага мастака, але аматары яго творчасьці называюць яе „Паўзучая сьмерць”. На карціне паказаная істота з забінтаванай галавой, якая паўзе.
Уладальнік карціны - прыватны калекцыянэр, але аўтарскія правы на яе мае Гістарычны музэй у Санаку – невялікім горадзе на поўдні Польшчы. Музэйна ўстанова даведалася пра справу толькі ў панядзелак увечары.
„Мы шакаваныя. Пакуль цяжка гаварыць пра крокі, якія мы прадпрымем. Напэўна адразу ж пракансультуемся з нашымі юрыстамі”, - кажа прадстаўніца музэя ў размове з выданьнем Gazeta Wyborcza.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт