Logo Polskiego Radia
Print

Паліцыя праверыць уладальнікаў пітонаў у цэлай Польшчы

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 14.07.2018 15:47
Сёмы дзень уздоўж Віслы шукаюць тыгравага пітона.
Скура тыгравага пітона, знойдзеная на беразе ВіслыСкура тыгравага пітона, знойдзеная на беразе Віслыфота: Animal Rescue Polska/Służba Ochrony i Ratownictwa Zwierząt

Паліцыя праверыць уладальнікаў пітонаў у цэлай Польшчы
Паліцыя з падваршаўскага Пясэчна распачала сьледзтва ў справе загінулага пітона. Калі акажацца, што ўладальнік сьвядома выкінуў рэптылію, то яму пагражае да трох гадоў турмы. Паліцыя кожны дзень праслухоўвае сьведак.
Дадаткова паліцыя праверыць уладальнікаў пітонаў ва ўсёй Польшчы.
Нагадаем, на беразе Віслы ўжо амаль тыдзень вядзецца пошук пітона. Акцыя распачалася пасьля таго, як на беразе ракі знайшлі скуру тыгравага пітона, пакінутую пасьля лінькі.
Пітона шукаюць ужо 7 дзень. Удалося знайсьці сьляды, якія пацьвердзілі, што пітон перамяшчаецца ў раёне мясцовасьці Гасы. Учора да пошукавай каманды далучыліся пажарнікі. Пошукавыя працы ўзначаліла пажарная служба. У акцыі прымаюць удзел некалькі дзясяткаў пажарнікаў з Варшавы, Чэнстаховы і Познані. У пошуках выкарыстоўваецца розная тэхніка, між іншым, чатыры беспілотнікі з цеплавізарамі.

Паліцыя з падваршаўскага Пясэчна распачала сьледзтва ў справе загінулага пітона. Калі акажацца, што ўладальнік сьвядома выкінуў рэптылію, то яму пагражае да трох гадоў турмы. Паліцыя кожны дзень праслухоўвае сьведак. Дадаткова паліцыя праверыць уладальнікаў пітонаў ва ўсёй Польшчы.

Нагадаем, на беразе Віслы ўжо амаль тыдзень вядзецца пошук пітона. Акцыя распачалася пасьля таго, як на беразе ракі знайшлі скуру тыгравага пітона, пакінутую пасьля лінькі.

Пітона шукаюць ужо 7 дзень. Удалося знайсьці сьляды, якія пацьвердзілі, што пітон перамяшчаецца ў раёне мясцовасьці Гасы.

Учора да пошукавай каманды далучыліся пажарнікі. Пошукавыя працы ўзначаліла пажарная служба. У акцыі прымаюць удзел некалькі дзясяткаў пажарнікаў з Варшавы, Чэнстаховы і Познані. У пошуках выкарыстоўваецца розная тэхніка, між іншым, чатыры беспілотнікі з цеплавізарамі.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт