Logo Polskiego Radia
Print

Іншаземцы хацелі вынесьці з музэя Аўшвіц-Біркэнаў цэглы з крэматорыя

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 15.07.2018 11:02
Пара тлумачыла, што хацела ўзяць нешта на памяць, яе сустрэла немалое пакараньне.
pixabay.com/Public Domain/CC0

Іншаземцы хацелі вынесьці з музэя Аўшвіц-Біркенаў цэглы з крэматорыя
«Абвінавачаньні ў крадзяжы вартасных рэчаў, асаблівага значэньня для культуры, пачулі іншаземцы, якія ў суботу вынесьлі з Музэя Аўшвіц-Біркэнаў цэглы з крэматорыя. Абое прызналі віну», – паінфармаваў сяржант Матэвуш Дрваль з малапольскай паліцыі.
30-гадовая жанчына і 36-гадовы мужчына з Вугоршчыны наведвалі музэй. Іншая пара іншаземцаў заўважыла, што яны хаваюць у торбу цэглы з руін крэматорыя, і паведамілі ахову. На месца была выкліканая паліцыя.
Пара тлумачыла, што хацела ўзяць нешта на памяць і ня мела сьвядомасьці аб наступствах свайго ўчынку. Вугорцаў пакаралі годам пазбаўленьня волі ўмоўна на два гады і штрафам у 1,5 тысячы злотых (405 даляраў).

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт