Logo Polskiego Radia
Print

Пілёт, які разьбіўся на МіГ-29, пасьмяротна атрымаў павышэньне і мэдаль

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 15.07.2018 14:13
Адпаведнае рашэньне было прынятае міністрам абароны Польшчы Марыюшам Блашчакам.
фота: Міністэрства абароны Польшчы

Пілёт, які разьбіўся на МіГ-29, пасьмяротна атрымаў павышэньне і мэдаль
Польскі пілёт Кшыштаф Сабаньскі пасьмяротна атрымаў званьне капітана і залаты мэдаль «За заслугі пры абароне краіны». Ён разьбіўся на самалёце 6 ліпеня. Адпаведнае рашэньне было прынятае міністрам абароны Польшчы Марыюшам Блашчакам.
Прычыны авіякатастрофы высьвятляюцца пракуратурай і Камісіяй па расьсьледаваньні авіякатастроф дзяржаўнай авіяцыі. Па словах міністра Марыюша Блашчака, польская дзяржава аказвае неабходную апеку сям'і трагічна загінулага пілёта. 14 ліпеня адбылося пахаваньне загінулага.

Польскі пілёт Кшыштаф Сабаньскі пасьмяротна атрымаў званьне капітана і залаты мэдаль «За заслугі пры абароне краіны». Ён разьбіўся на самалёце 6 ліпеня. Адпаведнае рашэньне было прынятае міністрам абароны Польшчы Марыюшам Блашчакам.

Прычыны авіякатастрофы высьвятляюцца пракуратурай і Камісіяй па расьсьледаваньні авіякатастроф дзяржаўнай авіяцыі. Па словах міністра Марыюша Блашчака, польская дзяржава аказвае неабходную апеку сям'і трагічна загінулага пілёта.

14 ліпеня адбылося пахаваньне загінулага.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт