Logo Polskiego Radia
Print

Прайшла другая акцыя салідарнасьці польскіх актораў з Алегам Сянцовым

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 18.07.2018 09:02
  • Прайшла другая акцыя салідарнасьці польскіх актораў з Алегам Сянцовым.mp3
Агата Кулеша, Яанна Куліг, Эдыта Альшуўка і Анджэй Хыра чытаюць апавяданьне «Бабушка» Сянцова.
фота: culture.pl

Польскія акторы правялі ўжо другую акцыю салідарнасьці з асуджаным у Расеі ўкраінскім рэжысэрам Алегам Сянцовым. У другой частцы праекту парталу Culture.pl Агата Кулеша, Яанна Куліг, Эдыта Альшуўка і Анджэй Хыра чытаюць апавяданьне «Бабушка» ўкраінскага рэжысэра. На польскую мову апавяданьне пераклала Анна Ўдзеля.
У рамках першай часткі 10 ліпеня было апублікаванае відэа з акторамі, якія чытаюць апавяданьне Сянцова «Сабака». Пераклад зрабіла Катажына Хімяк, а чыталі Даніэль Альбрыхскі, Анджэй Сэвэрын і Аляксандра Паплаўская.
А. Сэвэрын: Я раблю гэта з-за звычайнай салідарнасьці з Сянцовым. Я хацеў бы, каб гэтыя тэксты маглі быць пачутыя польскім слухачом і гледачом. Я спадзяюся, што калісьці і Алег зможа пачуць свае творы, якія я чытаю».
Алег Сянцоў адбывае пакараньне 20 гадоў пазбаўленьня волі за нібыта тэрарыстычную дзейнасьць. У 2016 годзе заклік аб вызваленьні рэжысэра падрыхтавалі ўдзельнікі цырымоніі ўручэньня ўзнагарод «Арлы» Польскай кінэматаграфічнай акадэміі.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт