Logo Polskiego Radia
Print

600 інспэктараў будуць кантраляваць польскія звалкі

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 24.07.2018 17:48
Прэм’ер польскага ўраду, ужо паведаміў, што на працу новых інспэктараў будзе выдаткавана каля 32 мільёнаў даляраў.
youtube.com/screen

Зьмены ў Закон аб звалках і інспэкцыі аховы навакольнага асяродзьдзя павінен падпісаць прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда, паведамляе Gazeta Wyborcza.
Сёлета ў Польшчы на палігонах побытавых адкідаў, было зафіксавана каля 80 пажараў. Занепакоены павелічэньнем колькасьці пажараў на звалках, урад зьмяніў Закон аб звалках. У пятніцу Сэйм прыняў зьменены ўрадам закон.
Удасканаленьне закону ў першую чаргу накіраваныя на павялічэньне кампэтэнцыі інспэктараў аховы навакольнага асяродзьдзя, павелічэньня сумы штрафаў за стварэньне й выкарыстаньне нелегальнай звалкі, узмацненьня працэдуры кантроля за станам звалак.
Прэм’ер польскага ўраду Матэвуш Маравецкі, ужо паведаміў аб тым, што на працу новых 600 інспэктараў навакольнага асяродзьдзя, зь бюджэту будзе выдаткавана каля 32 мільёнаў даляраў. Аднак адначасова ўрад падлічыў, што праз абмежаваньня шэрай зоны дзейнасьці звалак, бюджэт краіны дадаткова атрымае каля 430 мільёнаў даляраў, падсумоўвае Gazeta Wyborcza.
Gazeta Wyborcza
эж


Зьмены ў Закон аб звалках і інспэкцыі аховы навакольнага асяродзьдзя павінен падпісаць прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда, паведамляе Gazeta Wyborcza.

Сёлета ў Польшчы на палігонах побытавых адкідаў, было зафіксавана каля 80 пажараў. Занепакоены павелічэньнем колькасьці пажараў на звалках, урад зьмяніў Закон аб звалках. У пятніцу Сэйм прыняў зьменены ўрадам закон.
Удасканаленьне закону ў першую чаргу накіраваныя на павялічэньне кампэтэнцыі інспэктараў аховы навакольнага асяродзьдзя, павелічэньня сумы штрафаў за стварэньне й выкарыстаньне нелегальнай звалкі, узмацненьня працэдуры кантроля за станам звалак.

Прэм’ер польскага ўраду Матэвуш Маравецкі, ужо паведаміў аб тым, што на працу новых 600 інспэктараў навакольнага асяродзьдзя зь бюджэту будзе выдаткавана каля 32 мільёнаў даляраў. Аднак, адначасова ўрад падлічыў, што праз абмежаваньня шэрай зоны дзейнасьці звалак, бюджэт краіны дадаткова атрымае каля 430 мільёнаў даляраў, падсумоўвае Gazeta Wyborcza.

Gazeta Wyborcza

эж


Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт