Logo Polskiego Radia
Print

У Польшчы зьнялі першы фільм пра іншаземцаў у Варшаўскім паўстаньні

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 25.07.2018 11:51
  • Фільм пра іншаземцаў у Варшаўскім паўстаньні.mp3
Дакумэнт зьяўляецца ўшанаваньнем памяці іншаземцаў, якія руку ў руку з палякамі змагаліся ў паўстаньні.
Foto: pixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0

У Польшчы зьнялі першы фільм пра гісторыю іншаземцаў, якія падтрымлівалі варшаўскіх паўстанцаў у барацьбе з акупантам. Рэжысэрам дакумэнту «Іншаземцы ў Варшаўскім паўстаньні» зьяўляецца Малгажата Брама. У фільме зайгралі Эмілія Кракоўска, Кшыштаф Драч, Ежы Рагальскі, а таксама грузіны і славакі.
У стужцы пераплятаюцца размовы з паўстанцамі і мастацкія сцэны. «Напрыклад, у фільме ёсьць інтэрвію з дачкой лейтэнанта Ірынга, кіраўніка ўзводу славакаў. У сваю чаргу мастацкая частка – чорна-белая. Там апынулася сцэна з бэльгійскім кантрабандыстам дыямэнтаў, пра якога ёсьць толькі кароткая заметка», – расказвае рэжысэрка фільму.
Дакумэнт узьнік па замове Зьвязу варшаўскіх паўстанцаў і зьяўляецца ўшанаваньнем памяці іншаземцаў, якія руку ў руку з палякамі змагаліся ў Варшаўскім паўстаньні.
Прэм’ера фільму адбудзецца 18 верасьня ў варшаўскай «Кінатэцы».

У Польшчы зьнялі першы фільм пра гісторыю іншаземцаў, якія падтрымлівалі варшаўскіх паўстанцаў у барацьбе з акупантам. Рэжысэрам дакумэнту «Іншаземцы ў Варшаўскім паўстаньні» зьяўляецца Малгажата Брама. У фільме зайгралі Эмілія Кракоўска, Кшыштаф Драч, Ежы Рагальскі, а таксама грузіны і славакі.

У стужцы пераплятаюцца размовы з паўстанцамі і мастацкія сцэны. «Напрыклад, у фільме ёсьць інтэрвію з дачкой лейтэнанта Ірынга, кіраўніка ўзводу славакаў. У сваю чаргу мастацкая частка – чорна-белая. Там апынулася сцэна з бэльгійскім кантрабандыстам дыямэнтаў, пра якога ёсьць толькі кароткая заметка», – расказвае рэжысэрка фільму.

Дакумэнт узьнік па замове Зьвязу варшаўскіх паўстанцаў і зьяўляецца ўшанаваньнем памяці іншаземцаў, якія рука ў руку з палякамі змагаліся ў Варшаўскім паўстаньні.

Прэм’ера фільму адбудзецца 18 верасьня ў варшаўскай «Кінатэцы».

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт