Logo Polskiego Radia
Print

У Варшаве ўрачыста распачаўся ІІ Кангрэс маладых палякаў замежжа

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 30.07.2018 16:44
У ім прымаюць удзел 250 чалавек з прыкладна 20 краін, між іншым, з Беларусі.
PAP/Tomasz Gzell

Падчас урачыстасьці ўдзельнікі казалі пра захаваньне нацыянальнай тоеснасьці, прывязанасьць да айчыны продкаў і захаваньне памяці аб гісторыі Польшчы.
ІІ Кангрэс маладых палякаў замежжа пад лёзунгам «Пакліканыя верай» распачаўся ў суботу і працягнецца да чацьвяргу ў Варшаве. У ім прымаюць удзел дэлегацыі польскіх душпастырскіх асяродзьдзяў замежжа. Гэта ў суме 250 чалавек з прыкладна 20 краін, між іншым, ЗША, Нямеччыны, Вялікабрытаніі, Бразыліі, Парагваю, а таксама Беларусі, Украіны, Летувы, Расеі і Малдовы.
Першы кангрэс адбыўся ў 2016 годзе перад Сусьветнымі днямі моладзі, якія прайшлі ў Польшчы.
Прымас Польшчы арцыбіскуп Войцех Поляк нагадаў, што ўдзельнікі кангрэсу прыехалі ў Варшаву ў юбілейны год – 100-годзьдзе атрыманьня Польшчай незалежнасьці. Прымас пажадаў удзельнікам, каб асаблівая сувязь, якая аб’ядноўвае палякаў замежжа з Польшчай, ніколі ня зьнікла.
Варшаўскі мітрапаліт кардынал Казімеж Ныч патлумачыў, што кангрэс мае патрыятычна-рэлігійны характар, але зьяўляецца і адпачынкам.
Да ўдзельнікаў кангрэсу з лістом зьвярнуўся прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда. Ён запэўніў удзельнікаў, што «быць палякам не азначае толькі жыцьцё і праца тут, паміж Балтыйскім морам і Татрамі». «Польскасьць – гэта найперш сувязь, якая аб’ядноўвае ўсіх нас у супольнасьць, якая пераадольвае падзелы пакаленьняў і геаграфічныя бар’еры», – напісаў прэзыдэнт.
Арганізатарамі ІІ Кангрэсу маладых палякаў замежжа зьяўляюцца Каталіцкі касьцёл, Таварыства «Wspólnota Polska», Душпастырства польскай эміграцыі, Моладзевае інфармацыйнае агенцтва MAIKA і Сэнат Польшчы.


Падчас урачыстасьці ўдзельнікі казалі пра захаваньне нацыянальнай тоеснасьці, прывязанасьць да айчыны продкаў і захаваньне памяці аб гісторыі Польшчы.

ІІ Кангрэс маладых палякаў замежжа пад лёзунгам «Пакліканыя верай» распачаўся ў суботу і працягнецца да чацьвяргу ў Варшаве. У ім прымаюць удзел дэлегацыі польскіх душпастырскіх асяродзьдзяў замежжа. Гэта ў суме і, Украіны, Летувы, Расеі і Малдовы.

Першы кангрэс адбыўся ў 2016 годзе перад Сусьветнымі днямі моладзі, якія прайшлі ў Польшчы.

Прымас Польшчы арцыбіскуп Войцех Поляк нагадаў, што ўдзельнікі кангрэсу прыехалі ў Варшаву ў юбілейны год – 100-годзьдзе атрыманьня Польшчай незалежнасьці. Прымас пажадаў удзельнікам, каб асаблівая сувязь, якая аб’ядноўвае палякаў замежжа з Польшчай, ніколі ня зьнікла.

Варшаўскі мітрапаліт кардынал Казімеж Ныч патлумачыў, што кангрэс мае патрыятычна-рэлігійны характар, але зьяўляецца і адпачынкам.

Да ўдзельнікаў кангрэсу з лістом зьвярнуўся прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда. Ён запэўніў удзельнікаў, што «быць палякам не азначае толькі жыцьцё і праца тут, паміж Балтыйскім морам і Татрамі». «Польскасьць – гэта найперш сувязь, якая аб’ядноўвае ўсіх нас у супольнасьць, якая пераадольвае падзелы пакаленьняў і геаграфічныя бар’еры», – напісаў прэзыдэнт.

Арганізатарамі ІІ Кангрэсу маладых палякаў замежжа зьяўляюцца Каталіцкі касьцёл, Таварыства «Wspólnota Polska», Душпастырства польскай эміграцыі, Моладзевае інфармацыйнае агенцтва MAIKA і Сэнат Польшчы.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт