Logo Polskiego Radia
Print

Урад Польшчы прыняў праграму дапамогі сялянам, пацярпелым ад засухі

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 31.07.2018 14:06
На дапамогу фэрмэрам будзе прызначана амаль 800 млн злотых (больш за 187 млн эўра).
sabinevanerp/pixabay.com/CC0 Public Domain

Урад Польшчы прыняў праграму дапамогі сялянам, пацярпелым ад засухі. На дапамогу фэрмэрам будзе прызначана амаль 800 млн злотых (больш за 187 млн эўра). Большасьць сродкаў будзе выдаткаваная на непасрэдныя датацыі ў разьліку на гектар зьнішчанай сьпёкай сельскагаспадарчай культуры. Пры гэтым, каб атрымаць датацыю, страты павінны складаць мінімум 30% ад гектара сельгаскультуры.

Акрамя таго, сродкі будуць прызначаныя на дапамогу сялянам, якія панесьлі страты й якія маюць праблемы зь вяртаньнем раней узятых крэдытаў на сельскагаспадарчы бізнэс. На датацыі могуць таксама разьлічваць уладальнікі рыбгасаў, дзе высахлі вадаёмы альбо ў якіх з-за засухі зьменшыўся ўзровень вады.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт