Logo Polskiego Radia
Print

Усё больш банкіраў падтрымліваюць увядзеньне валюты эўра ў Польшчы

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 31.07.2018 14:36
Працэнт прыхільнікаў увядзеньня эўра істотна вырас з 2016 году, агулам на 13%.
pixabay.com/Public Domain CC0

У Польшчы расьце працэнт прадстаўнікоў банкаўскага сэктару, якія падтрымліваюць увядзеньне валюты эўра. З дасьледаваньняў Kantar TNS, праведзенага для Зьвязу польскіх банкаў, вынікае, што за ўвядзеньне эўрапейскай валюты выказваецца 51% апытаных банкіраў. Гэта на 6% больш, чым год назад.
Марцін Ідзік з Kantar TNS гаворыць, што гэты працэнт істотна вырас з 2016 году, агулам на 13%.
М. Ідзік: Гэтая лічба вырасла з 38 да 51%. Мы таксама пыталіся, для каго ўвядзеньне эўра прынясе карысьці, а для каго страты. Паводле 61% апытаных, карысьці ад увядзеньня эўра атрымалі бы вялікія прадпрыемствы і карпарацыі.
Такая ж колькасьць апытаных лічыць, што эўра было б карысным таксама для малых і сярэдніх фірм. Чарговай групай былі б банкі, якія дзейнічаюць у Польшчы.
Калі казаць пра звычайных палякаў, то 47% апытаных мяркуюць, што ўвядзеньне эўра ў Польшчы прынесла б спажыўцам больш шкоды, чым карысьці. Толькі 26% лічыць інакш.

У Польшчы расьце працэнт прадстаўнікоў банкаўскага сэктару, якія падтрымліваюць увядзеньне валюты эўра.

З дасьледаваньняў Kantar TNS, праведзенага для Зьвязу польскіх банкаў, вынікае, што за ўвядзеньне эўрапейскай валюты выказваецца 51% апытаных банкіраў. Гэта на 6% больш, чым год назад.

Марцін Ідзік з Kantar TNS гаворыць, што гэты працэнт істотна вырас з 2016 году, агулам на 13%.

М. Ідзік: Гэтая лічба вырасла з 38 да 51%. Мы таксама пыталіся, для каго ўвядзеньне эўра прынясе карысьці, а для каго страты. Паводле 61% апытаных, карысьці ад увядзеньня эўра атрымалі бы вялікія прадпрыемствы і карпарацыі.

Такая ж колькасьць апытаных лічыць, што эўра было б карысным таксама для малых і сярэдніх фірм. Чарговай групай былі б банкі, якія дзейнічаюць у Польшчы.

Калі казаць пра звычайных палякаў, то 47% апытаных мяркуюць, што ўвядзеньне эўра ў Польшчы прынесла б спажыўцам больш шкоды, чым карысьці. Толькі 26% лічыць інакш.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт