Logo Polskiego Radia
Print

За год інфляцыя ў Польшчы вырасла на 2%

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 01.08.2018 08:12
Рост цэн надалей будзе працягвацца ў сувязі з ростам коштаў на энэргію.
pixabay.com/Public Domain CC0

У параўнаньні з мінулым годам цэны тавараў і спажывецкіх паслуг у Польшчы ў ліпені вырасьлі на 2%. Гэта вынікае з апублікаванай Галоўным статыстычным упраўленьнем уступнай інфармацыі аб інфляцыі. У параўнаньні з чэрвенем агульны ўзровень цэнаў у ліпені зьменшыўся на 0,1%.
Галоўны эканаміст банку Societe Generali Яраслаў Янэцкі тлумачыць, што падзеньне цэн у параўнаньні з чэрвенем – тыповая для гэтага пэрыяду году зьява.
Я. Янэцкі: Гэта заслуга меншых цэнаў на прадукты харчаваньня. Такая зьява назіраецца кожны год. На маю думку, стабілізацыя цэн будзе часовай, паколькі кожны месяц паяўляюцца фактары, якія, хутчэй за ўсё, будуць уплываць на рост цэн.
Яраслаў Янэцкі мяркуе, што прагназаваны рост інфляцыі ў чарговых месяцах будзе выкліканы ростам цэн на энэргію.
Я. Янэцкі: Ужо са жніўня вырасьце цана на газ. У наступных месяцах ёсьць праўдападабенства таго, што будуць расьці пэўныя кампанэнты цэнаў на прадукты харчаваньня. Дадаткова апошнія месяцы расьлі цэны на паліва.
У чэрвені гадавая інфляцыя вырасла на 2%.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт