Logo Polskiego Radia
Print

Па вуліцах Варшавы праехаў велапрабег у гонар Варшаўскага паўстаньня

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 05.08.2018 16:00
Мерапрыемства адбылося ў рамках сьвяткаваньня 74-й гадавіны Варшаўскага паўстаньня.
PAP/Tomasz Gzell

Па вуліцах Варшавы праехаў велапрабег у гонар Варшаўскага паўстаньня
Мерапрыемства адбылося ў рамках сьвяткаваньня 74-й гадавіны Варшаўскага паўстаньня.
Маршрут пралягаў па месцах, зьвязаных з героямі 74-х угодкаў Варшаўскага паўстаньня – Казімежам «Брадлем» Лескім, а таксама батальёнамі «Мілаш» і «Ручай».
«Маршрут пралягаў праз плошчу Трох крыжоў, дзе раней знаходзіўся Інстытут сьляпых і глуханямых. У пэўны момант глуханямыя байцы былі прынятыя ў батальён «Мілаш». У трасу велапрабегу быў таксама ўключаны Х Ліцэй ім. Каралевы Ядзьвігі, дзе быў Дом нямецкага салдата, які 3 жніўня быў узяты імправізаваным атрадам лейтэнанта «Брадля». Апошнім пунктам стаў сьледчы ізалятар на вуліцы Ракавецкой, дзе «Брадль» прасядзеў у зьняволеньні 10 гадоў. Гэты пункт быў дададзены, каб нагадаць пра перасьледы жаўнераў Арміі Краёвай пасьля вайны», – адзначыў арганізатар велапрабегу Яраслаў Маліняк.
У агульнай складанасьці ўдзельнікі велапрабегу праехалі 12 км па вуліцах Варшавы.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт