Logo Polskiego Radia
Print

Польшча вярнула гэтак званы Архіў Эйса

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 06.08.2018 12:29
Гэта дакумэнты, якія пацьвярджаюць захады польскіх дыпляматаў для выратаваньня габрэяў.
Photo: pixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0

Польшча вярнула гэтак званы Архіў Эйса
Гэта дакумэнты, якія пацьвярджаюць захады польскіх дыпляматаў для выратаваньня габрэяў
Архіў Хаіма Эйса дакумэнтуе выратавальную акцыю, якая вялася ў часе Другой сусьветнай вайны з Бэрна тагачасным польскім амбасадарам Аляксандрам Ладасем, яго дыпляматамі і габрэйскімі арганізацыямі. Купца Хаіма Эйса і польскіх дыпляматаў называлі Бэрненскай групай. Яны выстаўлялі тысячы нелегальных пашпартоў Лацінскай Амэрыкі, ратуючы жыцьцё прынамсі некалькім сотням чалавек.
Архіў утрымлівае восем падробленых парагвайскіх пашпартоў, а таксама ўнікальныя, ніколі не выкарыстаныя здымкі габрэяў, якія хацелі атрымаць пашпарт. У архіве таксама знаходзіцца арыгінальны сьпіс з некалькімі тысячамі прозьвішч габрэяў з гета, якія такім чынам спрабавалі вырвацца з пекла, і шэраг дакумэнтаў, у тым ліку перапіска паміж польскімі дыпляматамі і габрэйскімі арганізацыямі. Сярод дакумэнтаў ёсьць таксама сьпіс дзяцей з варшаўскіх прытулкаў.
Дакумэнты знаходзіліся ў Ізраілі, куды былі вывезеныя адным з нашчадкаў Хаіма Эйса. Перамовы аб іх вяртаньні ў Польшчы пачаліся год назад. Цяпер архіў некалькі месяцаў будзе выстаўлены ў нямецкім Бэрне, а пасьля трапіць у Польшчу і будзе знаходзіцца ў Музэі Аўшвіц-Біркэнаў.


Архіў Хаіма Эйса дакумэнтуе выратавальную акцыю, якая вялася ў часе Другой сусьветнай вайны з Бэрна тагачасным польскім амбасадарам Аляксандрам Ладасем, яго дыпляматамі і габрэйскімі арганізацыямі. Купца Хаіма Эйса і польскіх дыпляматаў называлі Бэрненскай групай. Яны выстаўлялі тысячы нелегальных пашпартоў Лацінскай Амэрыкі, ратуючы жыцьцё прынамсі некалькім сотням чалавек.

Архіў утрымлівае восем падробленых парагвайскіх пашпартоў, а таксама ўнікальныя, ніколі не выкарыстаныя здымкі габрэяў, якія хацелі атрымаць пашпарт. У архіве таксама знаходзіцца арыгінальны сьпіс з некалькімі тысячамі прозьвішч габрэяў з гета, якія такім чынам спрабавалі вырвацца з пекла, і шэраг дакумэнтаў, у тым ліку перапіска паміж польскімі дыпляматамі і габрэйскімі арганізацыямі. Сярод дакумэнтаў ёсьць таксама сьпіс дзяцей з варшаўскіх прытулкаў.

Дакумэнты знаходзіліся ў Ізраілі, куды былі вывезеныя адным з нашчадкаў Хаіма Эйса. Перамовы аб іх вяртаньні ў Польшчу пачаліся год назад. Цяпер архіў некалькі месяцаў будзе выстаўлены ў нямецкім Бэрне, а пасьля трапіць у Польшчу і будзе знаходзіцца ў Музэі Аўшвіц-Біркэнаў.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт