Logo Polskiego Radia
Print

Польшча выплаціць фэрмэрам, пацярпелым ад засухі, 216 млн даляраў

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 10.08.2018 13:50
Пераважная большасьць сродкаў будзе прызначаная на даплаты да гектара зьнішчаных палёў.
500 польскіх злотых500 польскіх злотыхNarodowy Bank Polski

Польшча выплаціць фэрмэрам, пацярпелым ад засухі, 216 тысяч даляраў
“Як толькі пратаколы ў справе зьнішчэньняў будуць на стале ў ваяводаў, мы распачнем выплату грошай у рамках падтрымкі для фэрмэраў, якія пацярпелі ад засухі”, - сьцьвердзіў на хвалі Польскага радыё міністар сельскай гаспадаркі і разьвіцьця вёскі Ян Кшыштаф Арданоўскі.
Пад канец ліпеня ўрад прыняў праграму падтрымкі для пацярпелых ад сушы. Адным з яе элемэнтаў зьяўляецца фінансавая падтрымка з бюджэту дзяржавы памерам амаль 800 мільёнаў злотых. Пераважная большасьць сродкаў будзе прызначаная на даплаты да гектара зьнішчаных палёў (зьнішчэньне мінімум 30%).
“У пытаньнях засухі мы выкарысталі адпаведныя юрыдычныя магчымасьці, мы падрыхтавалі грошы, але далей нічоге нельга зрабіць, паколькі пратаколы яшчэ ня трапілі да ваяводаў. У нас у бюджэце зарэзэрваваныя больш за 800 млн злотых (216 тысяч даляраў). Мы чакаем, калі можна будзе распачаць выплаты. Я заахвочваю фэрмэраў хутчэй падлічваць страты”, - сказаў Ян Арданоўскі.
Міністар сельскай гаспадаркі зьвярнуў вагу на факт, што суша паказала ўсе памылкі, зьвязаныя з воднай гаспадаркай. “Ліквідацыя малых сажалак, ці адсутнасьць вады для паліўкі – гэта таксама прычына такой сытуацыі. Мы павінны навучыцца распараджацца вадой”, - дадаў міністар.

“Як толькі пратаколы ў справе зьнішчэньняў будуць на стале ў ваяводаў, мы распачнем выплату грошай у рамках падтрымкі для фэрмэраў, якія пацярпелі ад засухі”, - сьцьвердзіў на хвалі Польскага радыё міністар сельскай гаспадаркі і разьвіцьця вёскі Ян Кшыштаф Арданоўскі.

Пад канец ліпеня ўрад прыняў праграму падтрымкі для пацярпелых ад засухі. Адным з яе элемэнтаў зьяўляецца фінансавая падтрымка з бюджэту дзяржавы памерам амаль 800 мільёнаў злотых (216 млн даляраў). Пераважная большасьць сродкаў будзе прызначаная на даплаты да гектара зьнішчаных палёў (зьнішчэньне мінімум 30%).

“У пытаньнях засухі мы выкарысталі адпаведныя юрыдычныя магчымасьці, мы падрыхтавалі грошы, але далей нічога нельга зрабіць, паколькі пратаколы яшчэ ня трапілі да ваяводаў. У нас у бюджэце зарэзэрваваныя больш за 800 млн злотых (216 тысяч даляраў). Мы чакаем, калі можна будзе распачаць выплаты. Я заахвочваю фэрмэраў хутчэй падлічваць страты”, - сказаў Ян Арданоўскі.

Міністар сельскай гаспадаркі зьвярнуў увагу на факт, што засуха паказала ўсе памылкі, зьвязаныя з воднай гаспадаркай. “Ліквідацыя малых сажалак, ці адсутнасьць вады для паліўкі – гэта таксама прычына такой сытуацыі. Мы павінны навучыцца распараджацца вадой”, - дадаў міністар.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт