Logo Polskiego Radia
Print

Дзясятая гадавіна славутага візыту Л. Качыньскага ў Грузію

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 12.08.2018 13:34
На думку экспэртаў, дзякуючы візыту эўрапейскіх лідараў, расейцы абмежавалі свой апэтыт у Грузіі.
Лех Качыньскі ў Тбілісі, жнівень 2008 г.Лех Качыньскі ў Тбілісі, жнівень 2008 г.Foto: YouTube

Сёньня спаўняецца дзясятая гадавіна славутай прамовы прэзыдэнта Леха Качыньскага ў Тбілісі. 12 жніўня 2008 году, у часе грузіна-расейскай вайны, прэзыдэнт Польшчы стаў ініцыятарам візыту лідараў Летувы, Эстоніі ды Ўкраіны, а таксама прэм’ер-міністра Латвіі ў Грузію.

На думку міжнародных экспэртаў, прыезд лідараў эўрапейскіх краін аказаў вялікі ўплыў на рашэньне Расеі падпісаць дамоўленасьць аб перамір’і. Пра гэта гаворыць таксама амбасадар Польшчы ў Тбілісі Марыюш Машкевіч.

М. Машкевіч: Назіральнікі кажуць пра істотнае значэньне візыту польскага прэзыдэнта Леха Качыньскага, мяркуюць, што ў іншым выпадку расейцы зайшлі б значна далей, а Саркозі пайшоў бы на большыя саступкі Пуціну. Дзякуючы прыезду Качыньскага і яго сяброў расейцам прыйшлося абмежавацца ў тым, што яны хацелі зрабіць у Грузіі.

У дзясятую гадавіну расейска-грузінскай вайны Польшча ды іншыя краіны НАТО заклікаюць Расею вывесьці свае войскі з акупаваных тэрыторый – Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі.

ІАР/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт