Logo Polskiego Radia
Print

Польская абсэрваторыя ва Ўкраіне адзначае свой юбілей

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 19.08.2018 16:34
Абсэрваторыя на гары Поп Іван ёсьць сымбалем польска-украінскага навуковага супрацоўніцтва
Foto: Igor Chus/Shutterstock

На вяршыні гары ў Чарнагоры прайшлі сьвяткаваньні васьмідзесяцьцігодзьдзя адкрыцьця астранамічнай мэтэаралягічнай абсэрваторыі Варшаўскага ўнівэрсытэта. Былы будынак абсэрваторыі рамантуецца дзякуючы намаганьням Цэнтру Ўсходнеэўрапейскіх дасьледаваньняў і Карпацкага нацыянальнага ўнівэрсытэта з Івана-Франкоўску.

Абсэрваторыя на гары поп Іван зьяўляецца сымбалем польска-украінскага супрацоўніцтва, якое адраджаецца ў Заходняй Украіне, – сказаў міністар інвэстыцый і разьвіцьця Польшчы Ежы Квеціньскі.

На яго думку, дапамога па актывізацыі працы абсэрваторыі настолькі важная, што яна стымулюе супрацоўніцтва, асабліва на ўнівэрсытэцкім узроўні.

Гэта не толькі сымбаль даваеннай польскай тэхнічнай думкі, але і ўстанова, якой будуць карыстацца дасьледчыкі ды студэнты, дадаў міністар.

Былыя польская абсэрваторыя на гары Поп Іван знаходзіцца на вышыні 2023 мэтраў над узроўнем мора.

ПР/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт