Logo Polskiego Radia
Print

Урад плянуе працягваць старыя і ўводзіць новыя сацыяльныя праграмы

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 21.08.2018 15:22
Польскі ўрад абмяркоўвае папярэдні законапраект дзяржаўнага буджэту на 2019 год.
wikimedia commons/K. Czerwińska

Польскі ўрад на першым паседжаньні пасьля вакацыйнага перапынку абмяркоўвае папярэдні законапраект дзяржаўнага буджэту на 2019 год. Асноўныя макраэканамічныя паказчыкі ўрад прыняў на паседжаньні ў чэрвені.

Было прынята, што эканамічны рост у 2019 года будзе на ўзроўні 3,8% (3 цэлыя і 8 дзесятых працэнта), сярэднегадавая інфляцыя на ўзроўні 2,3% (2-ыя, 3 дзясятыя адсотка), чакаецца, што ўзровень беспрацоўя ў канцы 2019 года складзе 5,6% (5-ых, 6 дзясятых адсотка). Дэфіцыт бюджэту, верагодна, будзе ўсталяваны на ўзроўні гэтага года і складзе каля 41 мільярда злотых (каля 9 млрд эўра).

Заявы прадстаўнікоў міністэрства фінансаў паказваюць, што ў бюджэце будуць гарантаваныя грошы, у прыватнасьці, на працяг праграмы Сям’я 500 плюс (штомесяц 500 зл на кожнае другое і наступнае дзіця, нягледзячы на фінансавы статус сям’і) і 300 злотых у год на кожнае дзіця школьнага ўзросту. Урад таксама забясьпечвае сродкі на 5-працэнтнае павышэньне зарплат для настаўнікаў, на павелічэньне сацыяльных і пэнсійных выплат.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт