Logo Polskiego Radia
Print

Беларускія музыкі выступяць на фэстывалю Манюшкі ў Польшчы

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 22.08.2018 15:01
  • фэстываль.mp3
На поўдні краіны пачынаецца музычны фэстываль, прысьвечаны творчасьці бацькі польскай опэры.
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: Pexels/pixabay.com/CC0 Public Domain

Беларускія музыкі выступяць на фэстывалю Манюшкі ў Польшчы
На поўдні краіны пачынаецца музычны фэстываль, прысьвечаны творчасьці бацькі польскай опэры.
Некалькі сотняў сьпевакоў і музыкаў з Польшчы й замежжа выступяць падчас Міжнароднага фэстывалю Станіслава Манюшкі, які пачынаецца ў гарадку Кудова-Здруй (Kudowa-Zdrój) на поўдні Польшчы.
Падчас інаўгурацыйнага канцэрту можна будзе праслухаць фрагмэнты опэр Станіслава Манюшкі, у тым ліку опэр „Галка” й „Страшны двор” у інтэрпрэтацыі салістаў, хору й аркестра Вроцлаўскай опэры пад кіраўніцтвам Войцеха Райскага (Wojciech Rajski).
У рамках сёлетняга фэстывалю адбудзецца прэм’ера апэрэты „Карманьола” Станіслава Манюшкі на лібрэта Оскара Мілеўскага й канцэрт песень Манюшкі ў перакладзе на францускую, нямецкую й расейскую мовы ў выкананьні Эміліяна Мадэя (Emilian Madey).
У сваю чаргу з канцэртам рэлігійных песень выступяць музыкі зь Беларусі.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт