Logo Polskiego Radia
Print

Польскі ўрад падлічыў колькасьць ахвяр смогу

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 27.08.2018 17:54
Мэдыцынскія й фінансавыя выдаткі, зьвязаныя са смогам у Польшчы, могуць дасягаць 30 млрд эўра штогод.
pixabay.com/Public Domain CC0

Польскі ўрад падлічыў колькасьць ахвяр смогу
Міністэрства прадпрымальніцтва й тэхналёгій прадставіла справаздачу аб сьмяротнасьці выкліканай смогам.
Мэдыцынскія й фінансавыя выдаткі, зьвязаныя са смогам у Польшчы, могуць дасягаць 30 млрд эўра штогод. Пра гэта гаворыцца ў дакладзе Міністэрства прадпрымальніцтва й тэхналёгій Польшчы.
Паводле дадзеных справаздачы, у 2016 годзе з-за забруджваньня паветра, выкліканага пылам і выкідамі шкодных газаў кацельнямі й бытавымі ацяпляльнымі печамі, памерлі каля 19 тысяч палякаў.
Кіраўнік Міністэрства прадпрымальніцтва й тэхналёгій Ядвіга Эмілевіч падчас прэс-канфэрэнцыі ў Варшаве заявіла аб запуску праграмы ZONE, створанай дзеля падтрыманьня мадэрнізацыі ацяпляльных сыстэм і абмежаваньня выкіду шкодных газаў.
Палітык падкрэсьліла, што смог – гэта рэальная праблема, Эмілевіч заклікала палякаў прыкладаць усе магчымыя намаганьні, каб мадэрнізаваць ацяпляльныя сыстэмы сваіх хатніх гаспадарак.
эж

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт