Logo Polskiego Radia
Print

Прадстаўлена перадвыбарчая праграма правячай партыі

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 03.09.2018 17:29
Праграма «Права й справядлівасьці» разьлічана на правядзеньне тэрмамадэрнізацыі, якая зьнізіць выдаткі на электраэнэргію.
Прэм'ер Польшчы Матэвуш МаравецкіПрэм'ер Польшчы Матэвуш МаравецкіPAP/Bartłomiej Zborowski

Прадстаўлена перадвыбарчая праграма правячай партыі
Прэм'ер Польшчы Матэвуш Маравецкі прадставіў перадвыбарчую праграму кіруючай партыі «Права і справядлівасьць» на восеньскіх выбарах у органы самакіраваньня.
У сваім выступе перад удзельнікамі перадвыбарчага зьезду кіруючай партыі Матэуш Моравецкий заявіў, што праграма яе праграма ахоплівае ўсе сфэры дзейнасьці органаў самакіраваньня. Ён дадаў, што «Права і справядлівасьць» зьяўляецца рэспубліканскай партыяй, якая зацікаўленая ў актывізацыі грамадзтва й усталяваньні больш цесных сувязяў паміж грамадзянамі і ўладай.
Перадвыбарная праграма «Права і справядлівасьці» разьлічана, у прыватнасьці, на правядзеньне тэрмамадэрнізацыі, якая закліканая зьнізіць выдаткі на электраэнэргію. Адначасова плянуецца павелічэньне расходаў на дамы старцаў і прызначэньне 500 млн злотых (каля 120 млн эўра) на будаўніцтва й рэнавацыю дзіцячых і спартыўных пляцовак, а таксама зон грамадзкай актыўнасьці.
Нагадаем, мясцовыя выбары ў Польшчы пройдуць 21 кастрычніка.

Прэм'ер Польшчы Матэвуш Маравецкі прадставіў перадвыбарчую праграму кіруючай партыі «Права й справядлівасьць» на восеньскіх выбарах у органы самакіраваньня.

У сваім выступе перад удзельнікамі перадвыбарчага зьезду кіруючай партыі Матэуш Моравецкий заявіў, што праграма яе праграма ахоплівае ўсе сфэры дзейнасьці органаў самакіраваньня. Ён дадаў, што «Права й справядлівасьць» зьяўляецца рэспубліканскай партыяй, якая зацікаўленая ў актывізацыі грамадзтва й усталяваньні больш цесных сувязяў паміж грамадзянамі і ўладай.

Перадвыбарная праграма «Права й справядлівасьці» разьлічана, у прыватнасьці, на правядзеньне тэрмамадэрнізацыі, якая закліканая зьнізіць выдаткі на электраэнэргію. Адначасова плянуецца павелічэньне расходаў на дамы старцаў і прызначэньне 500 млн злотых (каля 120 млн эўра) на будаўніцтва й рэнавацыю дзіцячых і спартыўных пляцовак, а таксама зон грамадзкай актыўнасьці.

Нагадаем, мясцовыя выбары ў Польшчы пройдуць 21 кастрычніка.

эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт